Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Сяргей Рамашоў і іншыя)

21 жніўня 2025, 12:47
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Сяргей Рамашоў і іншыя)

заява праваабарончай супольнасці Беларусі

21 жніўня 2025 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт.130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна прымяняецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым выдзяленне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ваеннаслужачых і г.д. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляецца неабгрунтаваным.

Мы настойваем на недапушчальнасці прымянення закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў правапарадку і суддзяў ад пагроз у сувязі з правамерным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, для пакарання тых грамадзян, якія выказаліся ў сувязі з відавочным парушэннем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і стварэнне атмасферы беспакаранасці за катаванні і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, што часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.

Нам вядома аб асуджэнні:

Сяргея Рамашова паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці ці варажнечы), 361-2 (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Ірыны Саўрыцкай паводле арт. 130 КК да 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Сяргея Хлыстова паводле арт. 130 і 361 КК (Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый) ды іншым дзеянням, скіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) да пазбаўлення волі ў калоніі;

Андрэя Бесава паводле арт. 130 і 361 КК (Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый) ды іншым дзеянням, скіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) да 4 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы таксама нагадваем сваю пазіцыю, выказаную ў заяве праваабарончай супольнасці, пра тое, што парушэннем п. 3 арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах будзе спасылка на законы аб дзяржаўнай здрадзе і аналагічныя акты, якія тычацца нацыянальнай бяспекі, службовай таямніцы, барацьбы з падрыўной дзейнасцю, з тым, каб утрымаць або ўтаіць ад шырокай грамадскасці інфармацыю, якая прадстаўляе законны грамадскі інтарэс і ня пагрозлівую нацыянальнай бяспекі, а таксама, каб пераследваць журналістаў, даследчыкаў, абаронцаў навакольнага асяроддзя, праваабаронцаў або іншых асоб за распаўсюд такой інфармацыі.

Нам вядома пра асуджэнне ў закрытым судовам паседжанні Яўгена Краснянскага паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і ч. 1 арт. 243-3 (ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў) за сацыялагічнае даследаванне пра эпідэмію COVID у Беларусі да сямі гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яго пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

а) пазбаўленне волі было прыменена ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Пактам або Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

d) асоба пазбаўлена волі выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Сяргея Рамашова, Ірыны Саўрыцкай, Сяргея Хлыстова, Андрэя Бесава, Яўгена Краснянскага з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі - палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • перагледзець вынесеныя ў дачыненні да названых палітзняволеных прыгаворы і выбраныя меры стрымання пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, від і памер пакарання;

  • вызваліць названых палітзняволеных, прымяніўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі ПЭН;

Прававая ініцыятыва;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 верасня 2025, 21:00
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 верасня 2025, 14:05
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 верасня 2025, 13:45
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці