Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Дзмітрый Карасёў і іншыя)

17 снежня 2025, 05:00
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Дзмітрый Карасёў і іншыя)

Cумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі

17 снежня 2025 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт.130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна прымяняецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым выдзяленне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ваеннаслужачых і г.д. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляецца неабгрунтаваным.

Мы настойваем на недапушчальнасці прымянення закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў правапарадку і суддзяў ад пагроз у сувязі з правамерным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, для пакарання тых грамадзян, якія выказаліся ў сувязі з відавочным парушэннем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і стварэнне атмасферы беспакаранасці за катаванні і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, што часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.

Нам вядома аб асуджэнні:

Дзмітрыя Карасёва паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Вячаслава Крука паводле арт. 130, 368, 369  КК  па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Рамана Гусейнава паводле арт. 130, 361 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, "закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь" да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Сяргея Цвікевіча паводле арт. 130, 361 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, "закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь" да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрыя Ковача паводле арт. 130, 342 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, ўдзелу ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак да абмежавання волі ў папраўчай установе (адбывае пакаранне).

Мы ў чарговы раз нагадваем, што разгляд палітычна матываваных крымінальных спраў у закрытым ці фактычна ў закрытым судовым паседжанні, у адсутнасць публікі, назіральнікаў і незалежнай прэсы, у створанай уладамі абстаноўцы нецярпімасці да дзейнасці праваабарончых арганізацый і праваабаронцаў і незалежных журналістаў груба парушае працэсуальныя правы абвінавачаных і якіх бы там ні было доказаў абвінавачання. Таксама падрывае давер да абгрунтаванасці працэсуальных мер грубыя парушэнні дзяржавай базавых працэсуальных норм, у прыватнасці - прэзумпцыі невінаватасці.

Нам вядома аб асуджэнні па палітычных матывах з грубымі парушэннямі права на справядлівы суд:

Мікалая Віткоўскага па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве паводле арт. 356 КК да пазбаўлення волі;

Валянціна Панасюка  па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве паводле арт. 356 КК да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яго пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

а) пазбаўленне волі было прыменена ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Пактам або Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

  1. d) асоба пазбаўлена волі выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Дзмітрыя Карасёва, Вячаслава Крука, Рамана Гусейнава, Сяргея Цвікевіча, Дзмітрыя Ковача, Мікалая Віткоўскага, Валянціна Панасюка з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі — палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

перагледзець вынесеныя ў дачыненні да названых палітзняволеных прыгаворы і выбраныя меры стрымання пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, від і памер пакарання;

вызваліць названых палітзняволеных, прымяніўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд;

неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Respect-Protect-Fulfill;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава;

Беларускі ПЭН.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
13 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі мы, кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
09 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 студзеня 2026, 12:43
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці