У межах працы форуму праваабаронцы падрыхтавалі сумесную заяву з нагоды затрыманняў, што адбываюцца ў Мінску.
Мы, удзельнікі IV Беларускага праваабарончага форуму, рашуча пратэстуем супраць прэвентыўных затрыманняў актывістаў напярэдадні акцыі “Марш абураных беларусаў”, якая ладзіцца 21 кастрычніка 2017 года ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы.
Мы ў чарговы раз нагадваем аб тым, што забеспячэнне права на мірныя сходы, гарантаванага Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пазітыўным абавязкам дзяржавы.
У сувязі з гэтым заклікаем беларускія ўлады вызваліць прэвентыўна затрыманых актывістаў; ўстрымацца ад умяшальніцтва ў ход мірнай акцыі і затрымання яе ўдзельнікаў, а таксама прымянення да іх іншых адміністрацыйных санкцый.