Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (Дзмітры Празецкі і іншыя)

17 жніўня 2023, 10:01
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (Дзмітры Празецкі і іншыя)

На фота: Дзьмітры Празецкі

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

16 жніўня 2023 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную дзейнасць выкарыстоўваюцца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў. 

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала істотна больш жорсткім і дапоўнілася новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій. 

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, якія аб'яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што яна праводзіць, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так: 

  1. Дзмітрый Празецкі асуджаны паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Таццяна Бізюк асуджана паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Вадзім Храсько асуджаны паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  4. Анастасія Пакаташкіна затрымана паводле арт. 290-1 КК (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці);

  5. Наталля Жлоба ўтрымліваецца пад вартай па абвінавачанні паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі;

  6. Ірына Скроб асуджана паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкай дзейнасці) да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

  7. Уладзімір Якімец асуджаны паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  8. Аляксандр Ігнацюк узяты пад варту паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);

  9. Алег Дабрыднеў асуджаны паводле арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 і 2 ат. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

  10. Кірыл Балахонаў асуджаны паводле арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 і 2 ат. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

  11. Аляксандр Рукойць асуджаны паводле арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) да 3 гадоў;

  12. Уладзіслаў Ефімовіч асуджаны паводле арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 і 2 ат. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Мы прызнаем згаданых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітзняволеных Дзмітрыя Празецкага, Таццяну Бізюк, Вадзіма Храсько, Анастасію Пакаташкіну, Наталлю Жлобу, Ірыну Скроб, Уладзіміра Якімца, Аляксандра Ігнацюка, Кірыла Балахонава, Аляксандра Рукойця, Уладзіслава Ефімовіча;

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звазскова;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці