Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных (Аляксандр Цялега і іншыя)

17 мая 2021, 11:31
Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных (Аляксандр Цялега і іншыя)

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 14 траўня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай правабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Аляксандр Цялега – затрыманы, прад’яўлена абвінавачанне па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), узяты пад варту ў СІЗА;

  2. Уладзіслаў Шынковіч – асуджана прысудам суда Навагрудскага р-на Гродзенскай вобласці на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 391 КК (абраза суддзі), накіраваны для адбыцця пакарання;

  3. Сяргей Хаванскі – асуджаны прысудам суда Ленінскага р-на г. Гродна на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанвоу адкрытага тыпу па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта), накіраваны для адбыцця пакарання;

  4. Арцём Касач – асуджаны прысудам Віцебскага абласнога суда (у выніку апеляцыі на прысуд першай інстанцыі і замены пакарання) на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), накіраваны для адбыцця пакарання;

  5. Яўген Люцкі – асуджаны ў закрытым судовым паседжанні прысудам Віцебскага абласнога суда па ч.1 арт. 130 КК (распальванне варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці – супрацоўнікі МУС),  ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) і ч.1 арт. 366 (пагрозы гвалтам у дачыненні да прэзідэнта, у мэтах перашкодзіць ягонай законнай дзейнасці) да пяці гадоў пазбаўлення волі;

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Аляксандра Цялегі, Уладзіслава Шынковіча, Сяргея Хаванскага, Арцёма Касача, Яўгена Люцкага палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Цялегу, Уладзіслава Шынковіча, Сяргея Хаванскага, Арцёма Касача, Яўгена Люцкага і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва";

"Ініцыятыва FORB";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend);

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці