«Зэкамерон» адваката-палітвязня Максіма Знака — у шорт-лісце брытанскай прэміі

16 сакавіка 2024, 17:56
«Зэкамерон» адваката-палітвязня Максіма Знака — у шорт-лісце брытанскай прэміі

Прэмія Рэспублікі Свядомасці (Republic of Consciousness Prize), якая штогод узнагароджвае мастацкую літаратуру, выдадзеную невялікімі выдавецтвамі Вялікабрытаніі і Ірландыі, абвясціла кароткі спіс 2024. У пяцёрку ўвайшоў дакументальны раман палітвязня Максіма Знака, піша bellit.info.

«Падманліва лёгкія, але моцныя гісторыі зняволенага беларускага юрыста і актывіста. Сапраўды важная кніга», – мяркуюць журы прэміі.

Анатацыя на сайце прэміі паведамляе: «100 апавяданняў у «Зэкамероне» заснаваныя на «Дэкамероне» XIV стагоддзя, але Максім Знак бліжэйшы да Бэкета, чым да Бакача. Банальнасць і жорсткасць супернічаюць са здольнасцю чалавека трываць прыгнёт. Рознагалосыя гісторыі Знака складаюць 100 дзён зняволення ў беларускай турме. Лаканічна, іранічна; сухі гумар. Гэтыя гісторыі сведчаць пра супраціў і самасцвярджэнне, а таксама пра шчырую цеплыню і ўдзячнасць таварышам-вязням. Гэтыя апавяданні Знак пісаў у зняволенні, але потым яны змаглі трапіць за сцены турмы». Кніга была перакладзеная Джымам і Элай Дынглі і выдадзеная ў выдавецтве «Scotland Street Press».

Прэмія Рэспублікі Свядомасці (Republic of Consciousness Prize) для малых выдавецтваў – штогадовая брытанская літаратурная прэмія, заснаваная пісьменнікам Нілам Грыфітсам. Яна прысуджаецца за мастацкую літаратуру, якая выдаецца малымі выдавецтвамі Вялікабрытаніі і Ірландыі (у якіх працуюць менш за пяць штатных працаўнікоў). Прызавы фонд, першапачаткова сабраны з дапамогай краўдфандынгу, а пазней павялічаны за кошт спонсарства, дзеліцца паміж выдавецтвам і аўтарам.

Публікуецца паводле сайту Беларускага ПЭНу

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці