Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вікторыю Казакову, Дзмітрыя Палякова, Валерыя Самсоненку, Уладзіміра Лісіцу, Генадзя Васілюка, Яўгена Кладава, Радзівона Касцінца і спыніць іх крымінальны пераслед.
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Оттмар фон Хольц ("Саюз 90/Зялёныя"), Луіза Ліцына-Бодэ (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі) і Міхаэль Захер ("Саюз 90/Зялёныя") сталі "хроснымі" беларускіх палітвязняў.
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму застаецца крытычнай; працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў; на гэтым фоне ўлады дэманструюць ілюзію грамадзянскай згоды і "ўсенароднай падтрымкі" дзяржаўнай палітыкі.
3 сакавіка 2023 года праваабаронцы "Вясны" Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч былі асуджаныя да жорсткіх тэрмінаў. Тым часам іх міжнародныя калегі працягваюць іх падтрымліваць. "Вясна" сабрала рэакцыі міжнародных калег вясноўцаў на гадавіну іх прысуду.