Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры (1–15 сакавіка 2024 года)

22 сакавіка 2024, 13:33
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры (1–15 сакавіка 2024 года)

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры (1–15 сакавіка 2024 года).

На 15 сакавіка 2024 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 165.

Распачата спецыяльнае вядзенне (працэдура завочнага суда, прадугледжаная ў выпадку, калі чалавек знаходзіцца за межамі Беларусі) паводле крымінальных спраў: літаратара, гісторыка і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча; заснавальніка гродзенскай крамы беларускіх сувеніраў «Адметнасць» Сяргея Верамеенкі; заснавальніка аршанскай крамы беларускіх сувеніраў «Цудоўная Крама» Ігара Казмерчака; псіхолага, аўтаркі кнігі пра дзяцей палітвязняў «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» Вольгі Вялічкі.

У калоніях у дачыненні да дзеячаў культуры, зняволеных паводле палітычна матываваных крымінальных спраў, выкарыстоўваецца рэжым інкамунікада. У гэтым рэжыме знаходзіцца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі, літаратар і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

У Віцебску затрыманы вулічны музыка Аляксей Нябоська (псеўданім Лёха Павук).

Міністэрства культуры адмяніла паказы ў Мінску фільмаў з удзелам рэжысёра Аляксандра Сакурава і рэжысёра Аляксандра Залатухіна.

I. Крымінальныя палітычна матываваныя справы ў дачыненні да дзеячаў культуры, аўтараў і выканаўцаў

1. 6 сакавіка сталі вядомыя прозвішчы архітэктараў, арыштаваных у Мінску 14 лютага 2024 года на падставе палітычна матываваных крымінальных спраў. Праваабаронцы прызналі Рамана Забелу, Іллю Палонскага, Максіма Назарчука і Дар’ю Мандзік палітзняволенымі. Архітэктары абвінавачваюцца паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

2. 13 сакавіка ў Беларусі распачалі спецыяльнае вядзенне паводле крымінальнай справы ў дачыненні да літаратара, гісторыка і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча з Гродна. Яму інкрымінуюць ч. 1 і ч. 2 арт. 361.4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Уладзімір Хільмановіч – аўтар выдання «Бедарускі каляндар-даведнік на кожны дзень» і кнігі краязнаўчых нарысаў «Беларускае золата». З 2021 года ён жыве за межамі Беларусі.

3. 13 сакавіка ў Беларусі распачалі спецыяльнае вядзенне паводле крымінальнай справы ў дачыненні да псіхолага Вольгі Вялічкі, аўтаркі кнігі пра дзяцей палітвязняў «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме», былой кіраўніцы дзіцячага хоспіса ў Гродне. Вольга Вялічка ў выніку палітычна матываванага пераследу выехала з Беларусі восенню 2020 года. Цяпер ёй інкрымінуюць 7 артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), арт. 193.1 (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду ці ўдзел у іх дзейнасці), ч. 3 арт. 203.1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных), ч. 3 арт. 210 (намер на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1, ч. 2 арт. 361.4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).

4. 13 сакавіка ў Беларусі распачалі спецыяльнае вядзенне паводле крымінальнай справы ў дачыненні да Ігара Казмерчака, заснавальніка аршанскай крамы беларускіх сувеніраў і сімволікі «Цудоўная крама». Ігару Казмерчаку інкрымінуюць ч. 1, ч. 2 арт. 361.4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (знявага прэзідэнта). З 2021 года Ігар Казмерчак жыве за межамі Беларусі.

5. 13 сакавіка ў Беларусі распачалі спецыяльнае вядзенне паводле крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Верамеенкі, былога ўладальніка гродзенскай крамы беларускіх сувеніраў «Адметнасць». Сяргею Верамеенку інкрымінуюць ч. 1 і ч. 2 арт. 361.4 Крымінальнага кодэкса (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).

II. Палітычна матываваныя адміністрацыйныя затрыманні і арышты дзеячаў культуры

У Віцебску паводле арт. 19.11 Адміністрацыйнага кодэкса затрыманы вулічны музыка Аляксей Нябоська (псеўданім Лёха Павук). Ён мае юрыдычную адукацыю, але працаваў кіроўцам аўтобуса і спяваў на вуліцах і ў электрацягніках.

III. Рэпрэсіі за беларускую і ўкраінскую нацыянальную сімволіку

Плывец Дзмітрый Шчэмер затрыманы за чахол, на якім напісана «Pray for Belarus» (Маліцеся за Беларусь).

IV. Умовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных

У калоніях у дачыненні да дзеячаў культуры, зняволеных паводле палітычна матываваных крымінальных спраў, выкарыстоўваецца рэжым інкамунікада – асуджанага пакідаюць без права ліставання і спатканняў са сваякамі. Інкамунікада выкарыстоўваецца ў тым ліку і ў дачыненні да нобелеўскага лаўрэата, літаратара і праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ўтрымліваецца ў папраўчай калоніі № 9 у Горках Магілёўскай вобласці.

V. Цэнзура

11 сакавіка Міністэрства культуры адмяніла запланаваныя на 11–13 сакавіка мінскія паказы фільмаў з удзелам рэжысёра Аляксандра Сакурава і рэжысёра Аляксандра Залатухіна. Аляксандр Сакураў збіраўся прадставіць новы фільм «Казка» і фільм «Сонца» 2005 года, а Аляксандр Залатухін – фільм «Хлопчык рускі».

VI. Рэпрэсіі ў кніжнай сферы

1 сакавіка пракуратура Гомельскага раёна запатрабавала выключыць кнігу «Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча з каталога кнігарні Bestbooks.by. Патрабаванне звязана з тым, што Міністэрства інфармацыі ў 2022 годзе прызнала кнігу «экстрэмісцкім матэрыялам». У парадку рэагавання пракурор Гомельскага раёна вынес на адрас прыватнага гандлёвага прадпрыемства «Кнігаград» прадпісанне, у якім запатрабаваў выключыць кнігу з каталога тавараў.

Арыгінальная публікацыя на сайце Беларускага ПЭНу

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці