Беларускія ўлады падчас сваёй кампаніі па выкараненні іншадумства звяртаюцца да пагроз, пераследу і запалохвання дзяцей, заявіла Amnesty International напярэдадні 9 лютага, калі масавым антыўрадавым выступленням спаўняецца шэсць месяцаў.
Беларуская Нацыянальная Платформа выступіла з заявай, у якой патрабуе спыніць кампанію запалохвання і пераследу ў дачыненні да праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў, некамерцыйных арганізацый у Беларусі.
Мы лічым пераслед А. Граблеўскага і С. Драздоўскага палітычна матываваным, накіраваным на спыненне іх публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх - палітычнымі зняволенымі.