Рада па правах чалавека ААН запускае механізм расследавання парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

25 сакавіка 2021, 11:58
Рада па правах чалавека ААН запускае механізм расследавання парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

 24 сакавіка Рада па правах чалавека ААН прыняла важную рэзалюцыю па Беларусі. Гэтая рэзалюцыя запускае механізм ААН расследавання і дакументавання злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет атрымала шырокі мандат паўнамоцтваў. 16 супрацоўнікаў і тры эксперты будуць займацца парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі ў Офісе Вярхоўнага камісара.

У бліжэйшыя месяцы яны будуць расследаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і збіраць доказы, каб вінаватыя былі прыцягнутыя да адказнасці, а пацярпелыя атрымалі справядлівае расследаванне злачынстваў у дачыненні да іх. Вынікі расследавання будуць падставай для правядзення сумленнага і незалежнага суду ў новай Беларусі і для крымінальных справаў  па міжнароднай юрысдыкцыі.

 

Рэзалюцыя таксама:

- заклікае рэжым забяспечыць свабодныя і справядлівыя выбары, пачаць дыялог з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху і ўзаемадзеянне з АБСЕ;

 - асуджае шматлікія акты катаванняў, гвалтоўныя знікненні, выкраданні, адвольнае выгнанне палллітычных апанентаў з Беларусі, арышты, адвольнае пазбаўленне жыцця, акты сэксуальнага і гендэрнага гвалту;

- заклікае спыніць гвалт і вызваліць палітзняволеных, журналістаў, праваабаронцаў, сябраў стачкамаў, студэнтаў і ўдзельнікаў пратэстаў.

Аб гэтым паведамляе штаб Святланы Ціханоўскай.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 верасня 2025, 09:23
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 жніўня 2025, 13:17
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 жніўня 2025, 12:08
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 жніўня 2025, 11:16
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці