Акселератар журналісцкіх расследаванняў «Гарачая капа»

11:59 PM
Monday 05 September 2022
Акселератар журналісцкіх расследаванняў «Гарачая капа»

КРЫНІЦА

⚡️Акселератар журналісцкіх расследаванняў для Беларусі пачынае прыём заявак!

✊У жніўні 2020 смелыя беларусы выступілі за праўду і свабоду. Гэта барацьба працягваецца, і Пражскі грамадзянскі цэнтр падтрымлівае тых, хто выносіць праўду на свет.

Што гэта: Акселератар журналісцкіх расследаванняў для актывістаў, журналістаў, аналітыкаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і IT-сектара з Беларусі. Праграма ўключае майстар-класы з вядучымі журналістамі-расследавальнікамі з рэгіёну, адразу за якімі будзе конкурс на атрыманне грантаў для правядзення журналісцкіх расследаванняў.

Калі: Анлайн-лекцыі і майстар-класы будуць праходзіць з 10 кастрычніка па 10 лістапада 2022 года. Максімум дзве гадзіны ў дзень, два разы на тыдзень. Конкурс на атрыманне грантаў адбудзецца ў лістападзе 2022 года, а праца над расследаваннямі будзе адбывацца да сярэдзіны 2023 года.

Хто можа прыняць удзел: Прыём заявак адкрыты для журналістаў, а таксама актывістаў, аналітыкаў і прадстаўнікоў грамадзянскіх арганізацый і IT-сектара, якія цікавяцца расследавальніцкай журналістыкай. Чаканая колькасць удзельнікаў – 15. Адбор конкурсны.

Мова: Руская

Апошні дзень прыёму заявак: 5.09.2022

Навошта: Журлалісцкія расследаванні з’яўляюцца важным інструментам грамадскага кантролю, з дапамогай якога выяўляюцца злоўжыванні ўладай, незаконныя фінансавыя плыні і іншыя правапарушэнні. Дакументаванне і выкрыццё злоўжыванняў уладай асабліва важна ў аўтарытарных краінах, дзе няма незалежнай судовай сістэмы, а грамадзянскі ўдзел і доступ да інфармацыі абмежаваныя. Злачынствы і правапарушэнні, раскрытыя журналістамі-расследавальнікамі, могуць выкарыстоўвывацца для ўвядзення сектаральных і персанальных санкцый.

За апошняе дзесяцігоддзе журналісты-расследавальнікі з усяго свету апублікавалі мноства трансмежавых і краінавых расследаванняў, якія выклікалі шырокі грамадскі рэзананс. Некаторыя з іх набралі мільёны праглядаў і спарадзілі незлічоную колькасць мемаў.

ЧАГО ЧАКАЦЬ

Вы прымеце ўдзел у серыі майстар-класаў ад найлепшых прафесіяналаў і аўтараў самых рэзанансных расследаванняў. Разам с імі вы разбярэце самыя цікавыя расследавальніцкія кейсы з іх практыкі, даведаецеся, як тэставаць намечаную тэму свайго расследавання, зможаце задаць пытанні і атрымаць індывідуальныя кансультацыі.

Падчас праграмы ў вас будзе магчымасць абмеркаваць ідэю свайго расследавання з ментарам і падаць праект на грантавы конкурс. Добра прадуманыя, цікавыя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку, пасля чаго вы зможаце пачаць працу над сваімі расследаваннямі разам з ментарам, які стане і напарнікам.

Акцэнты праграмы:

Папярэдняя прапрацоўка тэмы расследавання

OSINT (open-source intelligence): выведка на падставе адкрытых дадзеных

Трансмежавыя расследаванні і праца з замежнымі рэестрамі

Краінавыя расследаванні ва ўмовах закрытасці базаў дадзеных і абмежаванага доступу да інфармацыі

Журналістыка дадзеных: аналіз і апрацоўка

Фактчэкінг: як правяраць факты і крыніцы

Апрацоўка, падача і прамоўшн расследавання

Бяспека

Санкцыйнае заканадаўства ў краінах ЕЗ як інструмент стрымлівання расійскіх і беларускіх брудных грошай: прыклад Чэхіі

Мы зможам падтрымаць як складаныя расследаванні, на якія спатрэбіцца больш часу, так і расследаванні, якія змогуць прынесці хуткі вынік.

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Запоўніце заяўку да 5 верасня 2022 года.

Мы паведамім вам вынікі адбору да 16 верасня 2022 года.

Пражскі грамадзянскі цэнтр прыме ўсе меры для забяспечання кібербяспекі ўдзельнікаў праграмы.

Калі ў вас есць пытанні, пішыце на email harachajakapa@gmail.com

Крыніца

Share

See more news

Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 January 2026, 1:47 PM
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 January 2026, 7:16 PM
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.
Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
12 January 2026, 1:35 PM
Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
«Вясна» ў лічбах распавядае, якім быў 2025 год для палітвязняў Беларусі — паміж абдымкамі на волі і гвалтоўным выгнаннем з краіны.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці