)
Праваабарончыя арганізацыі з усяго свету 30 кастрычніка прыняла сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных.
У Міжнародны дзень палітычных зняволеных мы аб'ядноўваемся, каб заявіць пра простую ісціну: ніхто не павінен быць зняволены ў турме за ажыццяўленне сваіх асноўных правоў або за мірнае выказванне сваіх перакананняў. Тым не менш, паводле ацэнак, ва ўсім свеце налічваецца каля мільёна палітычных зняволеных, што несправядліва пазбаўленыя волі з палітычных матываў. Гэтыя людзі — журналісты, праваабаронцы, лідары дэмакратычнай апазіцыі, рэлігійныя лідары, мастакі ды звычайныя грамадзяне — сімвалізуюць сумленне сваіх супольнасцяў. Іх турэмнае зняволенне з'яўляецца замахам не толькі на іх свабоду, але і на агульныя прынцыпы чалавечай годнасці ды справядлівасці.
Міжнародны дзень палітвязняў быў заснаваны ў Савецкім Саюзе ў 1974 годзе, калі палітычныя зняволеныя калектыўна абвясцілі аднадзённую галадоўку. Савецкія вязні сумлення паўтаралі гэты пратэст кожнае 30 кастрычніка, і ён суправаджаўся дэманстрацыямі салідарнасці ў буйных гарадах. У адказ на працяг і ўзмацненне рэпрэсій з боку Уладзіміра Пуціна расійскія палітвязні адрадзілі гэтую традыцыю ў 2021 годзе. З тых часоў гэты дзень стаў Міжнародным днём салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ва ўсім свеце.
Пазбаўленне людзей волі паводле палітычных матываў падрывае вяршэнства закона, прыцінае іншадумства і аслабляе асновы дэмакратыі. Аўтарытарныя ўрады выкарыстоўваюць яго дзеля ўціску апазіцыі, надання страху і ўмацавання кантролю. Кожнае несправядлівае затрыманне з'яўляецца страшным сігналам для тых, хто імкнецца данесці праўду да ўлады.
Мы, як арганізацыі, што выступаюць у абарону несправядліва затрыманых па ўсім свеце, заклікаем дэмакратычныя ўрады працягваць надзяляць вызваленне палітычных зняволеных глабальным прыярытэтам — паслядоўна ўздымаць гэтае пытанне на двухбаковых і шматбаковых форумах, запытваць інфармацыю і прымаць канкрэтныя захады ў інтарэсах зняволеных, падтрымліваць механізмы прыцягнення да адказнасці і працягваць падтрымліваць арганізацыі, якія выступаюць у абарону несправядліва затрыманых ды аказваюць юрыдычную і гуманітарную дапамогу ім, а таксама іх сем'ям. Салідарнасць з несправядліва затрыманымі мусіць быць устойлівай, скаардынаванай і прыкметнай.
Мы таксама салідарныя з сем'ямі, юрыстамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, якія працягваюць адстойваць свабоду перад абліччам рэпрэсій. Іх смеласць нагадвае нам, што абарона свабоды — гэта калектыўная адказнасць.
У гэты дзень і кожны дзень мы пацвярджаем нашу агульную прыхільнасць фундаментальнаму праву на свабоду думкі, выказвання меркаванняў, асацыяцый і перакананняў. Палітычныя зняволеныя ва ўсім свеце не павінны быць забытыя, а іх вызваленне мусіць заставацца глабальнай задачай.
Арганізацыі, што падпісаліся:
Freedom House
Інстытут Макейна
Фонд "Свабодная Расія"
Мемарыяльны фонд ахвяр камунізму
Freedom Now
Сусветны кангрэс свабоды
Нацыянальны фонд дэмакратыі (NED)
Фонд абароны правоў чалавека (HRF)
Фонд Лантаса па правах чалавека і справядлівасці
Цэнтр Раўля Валенберга па правах чалавека
Amnesty International
Праваабарончы цэнтр "Вясна"
Міжнародны рэспубліканскі інстытут
)
)
)
)
)