Дыскусійны круглы стол "Прававая рамка супрацьстаяння неправавой дзяржаве"

3:30 PM
Friday 26 April 2024
АНЛАЙН
Дыскусійны круглы стол "Прававая рамка супрацьстаяння неправавой дзяржаве"

26 красавіка 2024 года а 15:30 СЕТ (15:30 - Варшава, 16:30 - Вільня, 16:30 - Менск, працягласць 1,5 гадзіны) адбудзецца круглы стол па тэме "Прававая рамка супрацьстаяння неправавой дзяржаве".

Арганізатар - Юрыдычны дыскусійны клуб.

Перыяд перад і пасля выбараў 2020 года азначыўся вялізным масштабам рэпрэсій супраць беларускага грамадства. Адной з прыкмет гэтых рэпрэсій стала сістэмная і кіруемая ўладамі адмова ад правасудзя ў дачыненні да нязгодных з рэжымам. Ніводны выпадак гвалту, нават прычынення смерці з боку сілавікоў не быў раследаваны, наадварот - тыя, хто шукаў справядлівасць і абарону сваіх правоў ад сваеволля і перавышэння паўнамоцтваў з боку сілавікоў, самі апыналіся аб'ектамі пераследу. Гэтыя факты неаднаразова былі пацверджаны незалежнымі раследвальнымі місіямі. Злачынствы фіксуюцца незалежнымі арганізацыямі і вінаватыя абавязкова будут прыцягнуты да адказнасці.

У той жа час немагчымасць прыцягнуць к адказнасці злачынцаў прывяла к узнікненню адпаведных адказаў з боку грамадства: дзеянні па супраціву, у тым ліку лічбавым, напрыклад дэананімізацыя ўдзельнікаў рэпрэсій, розныя дзеянні непадпарадкавання дзяржаўным органам, прамой супраціў. Часцей за ўсё гэтае ўспрымаецца як самаабарона грамадствам сваіх правоў, у тым ліку гэтае права абараняецца з цытаваніем прэамбулы да Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў той частке, дзе ўзгадваецца неабходнасць абароны правоў чалавека дзеля таго, каб грамадства не выкарыстоўвала паўстанне як апошні сродак супраць тыраніі.

Зразумела, што прававая адзнака такіх дзеянняў не можа ажыццяўляцца па законах неправавой дзяржавы, якая кожны дзень узмацняе рэпрэсіі і не спыняе катаванні сваіх грамадзян. Але юрыстам вельмі важна разумець сапраўдную прававую рамку гэтых з'яў, гэтых дзеянняў, дзе праходзяць межы, як увогуле ставіцца да ніх. Немалаважныя пытанні звязаны з разуменнем наступстваў адпаведнага стаўлення і адносін да розных метадаў барацьбы.

Таму мы абмяркуем вось гэтыя пытанні ў дыскусійным клубе 26 красавіка. План дыскусіі:

1. Супраціў неправавой дзяржаве, лічбавы вігілантызм, акцыі прамога дзеяння - дзе пралягае мяжа паміж рэалізацыяй сваіх правоў і самасудам, паміж самаабаронай і парушэннем правоў іншых.

2. Ці існуе права на паўстанне.

3. Верагодныя наступствы гвалтоўных метадаў барацьбы і метадаў, якія выходзяць за правыя рамкі, перад і пасля падзення рэжыму.

4. Якая справа меркаванага ўдзельніка ЧКБ будзе разглядацца ў Камітэце па правах чалавека ААН.

Для ўдзелу ў дыскусіі раім азнаёміцца з матэрыяламі, датычнымі тэмы лічбавага вігілантызму:

- Digital direct action in Belarus: hacktivists or vigilantes?

- Легально ли цифровое сопротивление? КПЧ рассмотрит дело о «Чёрной книге Беларуси»

Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба запоўніць анкету. Спасылка для ўдзелу будзе дасланая непасрэдна перад мерапрыемствам.

Арганізатары вельмі просяць абавязкова пісаць у анкеце нікнейм у ZOOM, з якім плануеце ўдзельнічаць: "Забяспячэнне бяспекі - вельмі важная частка нашых мерапрыемстваў, таму людзі з невядомымі нікамі у мерапрыемства не дадаюцца".

NB! На мерапрыемстве прадугледжаны адпаведны ўзровень бяспекі - так, да ўдзелу дапускаюцца асабіста знаёмыя арганізатарам асобы, альбо асобы, якіх арганізатары могуць ідэнтыфікаваць праз партнёрскія суполкі. Таму просім пісаць у анкеце дадзеныя, якія дазволяць вас ідэнтыфікаваць альбо звязацца з суполкай, якая дапаможа вас ідэнтыфікаваць. Мы запрашаем удзельнікаў з Беларусі да ўдзелу з улікам магчымасцяў па бяспецы. Па запыце мы дасылаем інструкцыю аб тым, як павысіць бяспеку пры ўдзеле ў мерапрыемствах праз Zoom.

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

See more news

Алег Агееў: «Час перайсці ад тэрміна «масавыя рэпрэсіі» да тэрміна «тэрор»
20 December 2024, 10:13 AM
Алег Агееў: «Час перайсці ад тэрміна «масавыя рэпрэсіі» да тэрміна «тэрор»
Тэма масавых рэпрэсій і пераследу прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі скразной лініяй праходзіла праз змест і тэматыку працы “Форума арганізацый журналістаў краін Балтыі і журналістаў, якія пераследуюцца”.
Комментарий Lawtrend: Рекомендации Комитета по правам людей с инвалидностью в отношении Беларуси
19 December 2024, 9:46 AM
Комментарий Lawtrend: Рекомендации Комитета по правам людей с инвалидностью в отношении Беларуси
Комитет по правам людей с инвалидностью ООН подготовил свои рекомендации относительно отчета государства о выполнении обязательств по Конвенции о правах людей с инвалидностью.
Мігранты, уцекачы, выгнанцы: як назваць сотні тысяч беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму
18 December 2024, 12:07 PM
Мігранты, уцекачы, выгнанцы: як назваць сотні тысяч беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму
Міжнародны дзень мігранта адзначаецца сёння, 18 снежня, ва ўсім свеце.
Умацаванне роўнасці і недыскрымінацыі: унёсак БХК
06 December 2024, 10:35 AM
Умацаванне роўнасці і недыскрымінацыі: унёсак БХК
4–5 снежня 2024 года прайшоў двухдзённы семінар «Еўрапейскія стандарты роўнасці і антыдыскрымінацыі».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці