Мір. Роўнасць. Правы чалавека. Тыдзень адукацыйных дзеянняў 14-23 сакавіка 2022 года

9:00 PM
Sunday 13 March 2022
АНЛАЙН
Мір. Роўнасць. Правы чалавека. Тыдзень адукацыйных дзеянняў 14-23 сакавіка 2022 года

Вайна, рэпрэсіі, блізкія пад абстрэламі – цяжка зараз думаць пра нешта яшчэ, але важна захаваць і падтрымаць сябе ў гэтыя складаныя дні. Мы ўпэўненыя, што каштоўнасці і самаразвіццё могуць стаць такімі апорамі для клопату аб саміх сабе, таму мы запрашаем да размоваў пра важныя тэмы.

Пра што: у гэты тыдзень мы хочам паразмаўляць пра такія тэмы як філасофія каштоўнасцяў правоў чалавека, гісторыя іх узнікнення, правы чалавека і ваенныя канфлікты, розныя формы дыскрымінацыі.

Хто: Гэты Тыдзень у Беларусі ініцыюе праваабарончая каманда Human Constanta. Сёлета ў падрыхтоўцы да нас далучыліся Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Экадом, ініцыятывы "Больш цела", "Пароўну" і "ІншыЯ". Мы далучаемся да Тыдняў ад Еўрапейскага аб'яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.

Што будзе: у рамках Тыдня пройдуць лекцыі, гульні, трэнінгі, кінапаказы - за актуальнай афішай запрашаем сачыць у тэматычным інстаграме.

Ужо дакладна мы запрашаем вас на наступныя мерапрыемствы:

14 сакавіка (панядзелак) 19:00 па менскім часе анлайн - лекцыя ад філасафіні Вольгі Шпарагі "На шляху да правоў чалавека: ад ідэалаў гуманізма да абароны чалавечай годнасці". У рамках лекцыі мы закранём шэраг гістарычных падзей і паспрабуем разам разабрацца, чаму чалавечая годнасць і правы чалавека выступаюць найважнейшымі арыенцірамі сучаснага жыцця практычна ў любой кропцы зямнога шара. Рэгістрацыя па спасылцы;

15 сакавіка (аўторак) 19:00 па менскім часе анлайн - лекцыя ад праваабаронцы Дзмітрыя Макарава "Як з'явіліся Human Rights?". У рамках лекцыі мы паразважаем пра тое, калі і чаму з'явіліся правы чалавека, чаму мы называем гэта рэвалюцыйным і цывілізацыйным прарывам, якая роля Беларусі і Украіны ў гэтых працэсах, а таксама наколькі гэта ўсё актуальна цяпер - калі мы назіраем яшчэ адну вайну ў цэнтры Еўропы. ? Рэгістрацыя па спасылцы;

16 сакавіка (серада) 18:30 па літоўскім часе ў Вільні - прэзентацыя настольнай гульні "Веру-Няверу" ад новай ініцыятывы "ІншыЯ". Рэгістрацыя па спасылцы да 15 сакавіка;

18 сакавіка (чацвер) 19:00 па мінскім часе анлайн - семінар ад прафесара ўніверсітэта Ліверпуля (Вялікабрытанія) Канстанціна Дзегцярова «Ці маўчыць права, калі размаўляюць гарматы?». Падчас семінара ў інтэрактыўным фармаце ўдзельні_цы і лектар абмяркуюць, якія правы застаюцца ў людзей падчас узброеных канфліктаў і ці могуць міжнародныя трыбуналы чымсьці дапамагчы падчас супрацьстаянняў. Рэгістрацыя па спасылцы;

20 сакавіка (нядзеля) 19:00 па менскім часе анлайн - трэнінг ад ініцыятвы "Пароўну" на тэму "Як гендэрныя стэрэатыпы ўплываюць на наша жыццё". Падчас сустрэчы мы абмяркуем, што такое гендэрныя стэрэатыпы і якую ролю яны займаюць у нашым жыцці; якімі бываюць гендэрныя стэрэатыпы, ці ўсе яны негатыўныя і чым адрозніваюцца ад традыцый; што кожн_ая з нас можа зрабіць у барацьбе супраць гендэрных стэрэатыпаў». Рэгістрацыя па спасылцы;

23 сакавіка (серада) 19:00 па менскім часе анлайн – мерапрыемства ад ініцыятывы «Больш цела» на тэму «Любоў да сябе і свайго цела: дыскусія і практычныя парады». Падчас анлайн-івента мы абмяркуем "стандарты прыгажосці" для мужчын і жанчын і іх уплыў на грамадства; вывядзем практычныя парады для выхаду на шлях да прыняцця свайго цела; разглядзім існуючыя практыкі па прадухіленні РХП (разладу харчовых паводзінаў) ». Рэгістрацыя па спасылцы;

Спіс будзе дапаўняцца!

 

Як далучыцца:

Акрамя ўдзелу ў івентах вы можаце зрабіць у рамках Тыдня (14-23 сакавіка) тэматычны пост у інстастаграме ў якасці падтрымкі міру, роўнасці і правоў чалавека з хэштэгамі #peace #невайне #nowar #humanrights #правычалавека #РозныяРоўныя і пазнакай старонкі @roznyjarounyja. Мы будзем дзяліца ім!

#nowar #РозныяРоўныя #РазныеРавные #HumanConstanta #HumanRights #HRby #правачеловека #Belarus #BAFW #United

See more news

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
18 July 2024, 10:17 AM
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
18 July 2024, 10:03 AM
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Беат Флах (партыя "Грунліберале", Швейцарыя) і Майкл Тонгі ("Зялёныя", Швейцарыя) сталі "хроснымі" Арцёма Караткевіча і Руслана Завадзіча.
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
16 July 2024, 8:21 AM
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
Национальный индекс прав человека создает группа экспертов гражданского общества при общей координации Белорусского Хельсинкского Комитета.
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
16 July 2024, 7:54 AM
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
«Если государство настроилось исключительно на репрессии, то говорить о праве на защиту — уже экстремизм».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці