Сацыяльная анлайн-гульня "Іншы погляд"

3:30 PM
Tuesday 23 March 2021
АНЛАЙН
Сацыяльная анлайн-гульня "Іншы погляд"

23 сакавіка Цэнтр “Жывая Бібліятэка” у межах Тыдня за роўнасць і інклюзію запрашае вас прыняць удзел у сацыяльнай гульні “Іншы погляд” у партнёрстве з Human Constanta.

Сэнс гульні вельмі просты: кожны ўдзельнік/удзельніца атрымлівае пэўную сацыяльную ролю, а потым павінен/павінна згодна з ёй прымаць рашэнні ці адказваць на пытанні мадэратараў ужо з улікам “новай” ролі.

“Іншы погляд” дасць магчымасць падумаць і разабрацца не толькі з пытаннямі новай ролі, але і засяродзіцца на сваіх думках, на тым, чым мы кіруемся ў паўсядзённым жыцці. Гульня дапаможа перагледзець свае погляды і стэрэатыпы, якімі абкружаныя многія сацыяльнаыя групы.

Калі: 23 сакавіка (аўторак), 18:30

Месца: Zoom

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы

Канец рэгістрацыі — 22 сакавіка а 23:59. Пасля запаўнення формы рэгістрацыі вам прыйдзе ліст непасрэдна ў дзень мерапрыемства, дзе будзе пацверджанне і спасылка ў Zoom.

Больш інфармацыі пра Сацыяльную гульню “Іншы погляд” (афлайн версія) вы можаце знайсці тут. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да нас у ВК, FB, Instagram, Telegram або пішыце на скрыню human.library.belarus@gmail.com.

КРЫНІЦА

Share

See more news

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 January 2026, 1:47 PM
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці