Семінар: рэгістрацыя НКА, афармленне фінансаў, справаздачнасць

8:00 AM
Thursday 18 February 2021
Minsk, Belarus
, анлайн
Семінар: рэгістрацыя НКА, афармленне фінансаў, справаздачнасць

Асамблея НДА і Цэнтр прававой трансфармацыі запаршаюць на інтэрактыўны анляйн-сэмінар “Рэгістрацыя і фінансаваньне НКА, новыя патрабаваньні да фінансавай справаздачнасьці”, які пройдзе 18 лютага (чацьвер). Сэмінар ладзіцца ў інтэрнэт-фармаце на плятформе zoom.

Сэмінар складаецца з трох блёкаў: на першыя два (базавыя пытаньні рэгістрацыі і фінансаваньні НКА) арганізатары запрашаюць прадстаўнікоў ініцыятыў па стварэньні і рэгістрацыі новых арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, на трэці – прадстаўнікоў ужо зарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў і фондаў.

У першым тэматычным блоку сэмінара будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з заканадаўствам, якую форму выбраць, які алгарытм рэгістрацыі кожнай формы і з чаго пачаць. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя пра цяперашні парадак ды практыку рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў. Асобна будуць асьветленыя праекты заканадаўчых зьменаў, якія рыхтуюцца і могуць зьмяніць умовы для рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і ўстановаў.

У другім тэматычным блоку сэмінара будуць разгледжаныя базавыя пытаньні прававога рэгуляваньня фінансавых паступленьняў для розных формаў некамэрцыйных арганізацыяў, у тым ліку: якія ёсьць крыніцы фінансавых паступленьняў НКА паводле заканадаўства; ці магчымая прадпрымальніцкая дзейнасьць НКА; чым адрозьніваецца афармленьне ахвяраваньняў ад грамадзянаў і бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асобаў; як рэгулюецца атрыманьне замежнага фінансаваньня ў выглядзе замежнай бязвыплатнай дапамогі ды інш.

Трэці тэматычны блок сэмінара будзе скіраваны на пытаньні справаздачнасьці НКА, у прыватнасьці – новым патрабаваньням пра публічную фінансавую справаздачнасьць, якія былі ўведзеныя летась і згодна зь якімі ўсе грамадзкія аб’яднаньні і фонды абавязаныя да 1 сакавіка 2021 года апублікаваць сваю фінансавую справаздачу.

Падчас сэмінару ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць індывідуальных кансультацыяў па канкрэтных пытаньнях, зьвязаных са стварэньнем новых НКА альбо з  прававым забесьпячэньнем фінансаваньня грамадзкай дзейнасьці і НКА.

Таксама ўдзельнікам сэмінару будуць прадстаўленыя сьвежыя метадычныя публікацыя Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend і Асамблеі НДА, датычныя тэматыкі сэмінару.

Арганізатары сэмінару будуць радыя вітаць на мерапрыемстве па адным прадстаўніку ад адной арганізацыі. У выпадку, калі колькасьць заявак будзе большая за колькасьць месцаў на семінары, перавага будзе нададзеная ўдзельнікам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасьць у тэме сэмінару і якія раней не бралі ўдзелу ў падобных навучальных мерапрыемствах.

Семінар адбудзецца 18 лютага, пачатак аб 11:00, працягласьць да пяці гадзінаў. Пра падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам сэмінара дадаткова.

Каб падаць заяўку на ўдзел у сэмінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца па спасылцы: http://bit.ly/3rdsnf3

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у сэмінары: 16 лютага (аўторак), 15:00. Пацьверджаньне ўдзелу будзе дасланае ўдзельнікам мерапрыемства за дзень да яго правядзеньня.   

See more news

БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
05 March 2024, 8:37 AM
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае даследнікаў, якія зладзяць ацэнку праграмнай дзейнасці БДПЧ у 2021-2024 годзе.
БДПЧ абвяшчае конкурс грантаў для развіцця арганізацыйнага патэнцыялу
05 January 2024, 10:17 AM
БДПЧ абвяшчае конкурс грантаў для развіцця арганізацыйнага патэнцыялу
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, што працуюць з тэмамі правоў чалавека.
Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»
27 October 2023, 11:06 AM
Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»
Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» прызначана для аказання кароткатэрміновай дапамогі прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам_кам моладзевага сектара, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу.
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
25 September 2023, 8:23 AM
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці