Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў

10 November 2024, 10:08 AM
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае на дыскусію аб абнаўленні і актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў, якая адбудзецца ў Вільні 21 лістапада, пачатак а 18:30.

Дарагія калегі, сябры і партнёры!

Цяпер, як ніколі, важна абмеркаваць, якой мы бачым будучыню беларускага праваабарончага сектара, а таксама вызначыць агульныя мэты і каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы. Мы запрашаем вас на дыскусію, на якой мы разам разгледзім Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі 2017 года і вырашым, ці патрэбныя змены.

Прыходзьце падзяліцца сваімі думкамі і прапановамі! Разам мы можам стварыць рамку для будучых дзеянняў, якая адлюстроўвае рэаліі і выклікі, з якімі сутыкаюцца беларускія праваабаронцы сёння.

Дата: 21 лістапада 2024 года.

Месца: Вільня, Літва, толькі афлайн. Дакладны адрас будзе дасланы пасля пацвярджэння рэгістрацыі.

Час: пачынаем а 18:30.

Будзем рады бачыць усіх зацікаўленых у фармаванні будучыні беларускага праваабарончага руху.

СПАСЫЛКА НА РЭГІСТРАЦЫЮ

Усе пытанні можна задаць па адрасе: capacity@belhumanrights.house.

See more news

Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 September 2024, 9:23 AM
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 August 2024, 12:24 PM
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 July 2024, 11:00 AM
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
05 March 2024, 8:37 AM
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае даследнікаў, якія зладзяць ацэнку праграмнай дзейнасці БДПЧ у 2021-2024 годзе.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці