13 ліпеня 2021 года Рада ААН па правах чалавека працягнула мандат Спецыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі. Гэтаму папярэднічалі звароты беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, піша Фонд Дамоў правоў чалавека ў Беларусі.
Фонд Дамоў правоў чалавека вітае працягненне мандата. Гэта дае беларускай грамадзянскай супольнасці бяспечны канал для бесперапыннай перадачы інфармацыі аб стане правоў чалавека ў Беларусі.
Дэйв Элсроўд, які ачольвае накірунак адвакацыі Фонда Дамоў правоў чалавека, пракаментаваў падзею:
– Ухваліўшы працяг мандата Спецыяльнага дакладчыка, Рада ААН па правах чалавека пацвердзіла сваю прыхільнасць беларускаму народу і праваабаронцам.
У сваім дакладзе ў ліпені 2021 года Спецыяльны дакладчык Анаіс Марын адзначыла, што «з канца вясны 2020 года адбылося беспрэцэдэнтнае пагаршэнне з-за павелічэння парушэнняў правоў». Далей у дакладзе яна падкрэсліла масавы гвалт сілавікоў да пратэстоўцаў, якія выступілі супраць несапраўдных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, выпадкі гвалтоўных знікненняў, сведчанні катаванняў, запалохванне сябраў грамадзянскай супрльнасці. У адказ на пытанне падчас інтэрактыўнага дыялога са Спецыяльным дакладчыкам Анаіс Марын таксама падкрэсліла, што адной з рэпрэсіўных стратэгій беларускіх уладаў ёсць адбіранне дзяцей у праваабаронцаў.
– Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі разлічваюць, што працягненне мандата будзе важным інструментам выкрыцця злачынстваў беларускіх уладаў.
Дэйв Элсроўд, чалец аддела адвакацыі Фонда Дамоў правоў чалавека.
Мандат Спецыяльнага дакладчыка надзвычай важны. Галоўная ўвага надаецца бесперапыннаму маніторынгу і справаздачнасці аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Мандат прапануе падтрымку і парады беларускай грамадзянскай супольнасці. Гэта важна яшчэ і таму, што ў краіне не існуе ўнутраных сродкаў прававой абароны ад парушэнняў правоў чалавека. Да таго ж, Беларусь не ўваходзіць ні ў якія рэгіянальныя органы па правах чалавека, да якіх грамадзянская супольнасць або прыватныя асобы маглі б звяртацца па дапамогу.
Мандат Спецыяльнага дакладчыка таксама дапаўняе разгляд парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, санкцыянаваны Упраўленнем Вярхоўнага камісара па правах чалавека падчас 46-й сэсіі. Гэтая экспертыза УВКПЧ засяроджаная выключна на парушэннях, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі ў жніўні 2020 года з мэтай прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Мандат Спецдакладчыка адрозніваецца тым, што ахоплівае больш шырокія тэмы.
Фонд Дамоў правоў чалавека і яго партнёр Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава былі сярод першых арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія ў 2021 годзе заклікалі да стварэння мандата Спецыяльнага дакладчыка.
Арыгінал артыкула на сайце ФДПЧ (на англійскай мове).
Пераклад на беларускую мову - БДПЧ.