ААН зьбірае інфармацыю аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі, якія адбыліся з 1 траўня 2020 году

10 October 2022, 5:56 PM
ААН зьбірае інфармацыю аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі, якія адбыліся з 1 траўня 2020 году

На фота: Сілавікі падчас разгонаў акцый пратэсту ў 2020 годзе, Радыё Свабода

Офіс Вярхоўнага камісара у правах чалавека ААН запрашае асоб, групы і арганізацыі слаць ім інфармацыю і дакумэнтальныя пацьверджаньні, якія адносяцца да мандата разгляду пытаньня аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, піша Радыё Свабода.

Офіс правоў чалавека ААН зацікаўлены ў атрыманьні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэньняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 году, уключаючы магчымыя гендэрная аспэкты такіх парушэньняў.

Нягледзячы на тое, што крайні тэрмін падачы інфармацыі — 30 лістапада 2022 году, рэкамэндуецца дасылаць матэрыялы як мага раней, каб сакратарыят меў дастаткова часу для апрацоўкі інфармацыі і, пры неабходнасьці, наступных дадатковых дзеяньняў.

Адзначаецца, што Офіс правоў чалавека надае першараднае значэньне абароне крыніц. Раскрыцьцё асобы людзей, якія супрацоўнічаюць з Офісам, і выкарыстаньне дадзенай імі інфармацыі будзе магчымым выключна зь іхнай інфармаванай згоды.

У мэтах бясьпекі і канфідэнцыйнасьці пададзенай інфармацыі рэкамэндуецца накіроўваць яе праз абароненае воблака, створанае Офісам для гэтых мэтаў.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі рэзка павялічыўся маштаб рэпрэсій у дачыненьні да людзей, якія выказалі сваю грамадзянскую пазыцыю. У выніку — дзясяткі тысяч беларусаў прайшлі празь перасьлед і эмігравалі.

Праваабаронцы працягваюць фіксаваць факты парушэньняў правоў чалавека — штодзённа ў краіне выносяцца палітычна матываваныя прысуды, людзі падвяргацца катаваньням у зьняволеньні і падчас затрыманьняў.

На стане на 11 кастрычніка 2022 году праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітычнымі зьняволенымі 1344 чалавекі.

На фоне саўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны апошнія месяцы адбываецца таксама перасьлед беларусаў, якія нейкім чынам выказаліся супраць вайны.

Артыкул з сайта Радыё Свабода

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці