«Абарона права на жыццё». Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да ўладаў Беларусі

29 March 2023, 11:46 AM
«Абарона права на жыццё». Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да ўладаў Беларусі

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб стане ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і Спецыяльны дакладчык па пытанні аб пазасудовых пакараннях, пакараннях без належнага судовага разбору ці адвольных пакараннях у рамках спецыяльных працэдур АНН звярнуліся да ўладаў Беларусі ў сувязі з папраўкамі ў Крымінальны кодэкс, якія пашыраюць прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі. Такое паведамленне было размешчана на Сайце Упраўлення ААН па правах чалавека.

"Просім растлумачыць, як абноўлены Крымінальны кодэкс, асабліва ў частцы, якая тычыцца смяротнага пакарання за злачынствы дзяржаўнай здрады, будзе сумяшчальны з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі ў галіне правоў чалавека, асабліва ў дачыненні да абароны права на жыццё, заяўленага ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах", — напісалі спецдакладчыкі ў сваім звароце да Беларусі.

Спецдакладчыкі заклікалі Беларусь прыпыніць набыццё моцы перагледжанага Крымінальнага кодэкса.

Акрамя таго, спецдакладчыкі паўтарылі заклік разглядзець пытанне аб устанаўленні афіцыйнага мараторыя на ўсе пакаранні як першы крок да поўнай адмены смяротнага пакарання ў краіне.

Паведамленне на Сайце Упраўлення ААН па правах чалавека да Беларусі з'явілася 22 сакавіка. Тым не менш, 25 сакавіка 2023 года ўвайшлі ў сілу папраўкі ў Крымінальны кодэкс Беларусі, якія прадугледжваюць пашырэнне прымянення смяротнага пакарання ў дачыненні да дзяржаўных службовых асобаў і вайскоўцаў, асуджаных за дзяржаўную здраду.

Артыкул з сайту "Вясны"

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці