Абарона правоў чалавека ў Беларусі, Украіне і іншых краінах – ФДПЧ на 53-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека

31 July 2023, 10:07 AM
Абарона правоў чалавека ў Беларусі, Украіне і іншых краінах – ФДПЧ на 53-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека

На фота: Тацяна Нядбай (Беларускі ПЭН), Анастасія Дзюбанава (БХК), Марыя Сьляпцова (БДПЧ) на 53-й сэсіі Рады

На 53-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека Фонд Дамоў правоў чалавека (ФДПЧ), як і раней, падкрэсьліваў трывожныя тэндэнцыі ў галіне правоў чалавека, якія склаліся ва Ўсходняй Эўропе. Разам зь сябрамі Сеткі Дамоў правоў чалавека і іншымі партнёрамі, ФДПЧ чарговы раз заклікаў Раду рашуча дзейнічаць у адказ на рэгіянальны крызіс, у тым ліку са свабодай слова, сходаў і асацыяцыі, з ціскам на судзьдзяў і адвакатаў.

Правы чалавека ў Крыме і на новых акупаваных тэрыторыях Украіны

ФДПЧ, як і раней, прыцягваў увагу да сітуацыі з правамі чалавека ў акупаваным Крыме, а таксама на новых акупаваных тэрыторыях Украіны.

У заяве, зробленай 12 ліпеня 2023 г., ФДПЧ зьвярнуў увагу на расейскія законы, якія абмяжоўваюць свабоду слова, сходаў і аб'яднанняў. Гэтыя законы, усё больш і больш жорсткія, дзейнічаюць і ў акупаваным Крыме. Для акупацыйных уладаў гэтыя законы ёсьць узорам, як трэба паводзіцца з грамадзянскай супольнасьцю і на новых акупаваных тэрыторыях Украіны.

ФДПЧ таксама распавёў пра больш за 140 палітычных зьняволеных у акупаваным Крыме, зьвярнуўшы асаблівую ўвагу на справы Эміра Ўсейна Куку, Уладзіслава Есіпенкі і Ірыны Даніловіч.

Фонд ДПЧ разам з партнёрамі з Дома правоў чалавека ў Крыме і Сталага прадстаўніцтва Украіны ў Жэневе выступіў арганізатарам паралельнай сустрэчы "Дзевяць гадоў цемры: правы чалавека ў Крыме", прысьвечанага рэзкаму пагаршэньню сітуацыі з правамі чалавека на паўвостраве за амаль дзесяцігадовы пэрыяд расейскай акупацыі. Суарганізатарамі паралельнай сустрэчы выступілі некалькі дзяржаваў і ўкраінскія грамадзкія арганізацыі.

Рада па правах чалавека працягнула мандат Спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі

13 ліпеня 2023 г. Фонд ДПЧ прывітаў пастанову Рады па правах чалавека аб працягненьні мандата Спэцыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі. ФДПЧ выступіў за працяг мандата ў заяве ад 5 ліпеня, а таксама на паралельнай сустрэчы "Стан правоў чалавека ў Беларусі", арганізаваным 30 чэрвеня разам зь беларускімі і міжнароднымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, а таксама шэрагам дзяржаваў.

Фонд ДПЧ і беларускія партнёры выкарыстоўвалі сесію Рады, каб зноў заклікаць да вызваленьня беларускіх палітычных зьняволеных, якіх ужо больш за 1480.

 

Заклік дзейнічаць у адносінах да свабоды слова, асацыяцыяў, сходаў і сітуацыі з судзьдзямі і адвакатамі ва Усходняй Эўропе

23 чэрвеня 2023 году Фонд ДПЧ выступіў з заявай, у якой асьвятліў шэраг пытаньняў, зьвязаных з сітуацыяй у галіне свабоды слова ў Азэрбайджане, шырокім прымяненнем SLAPPs (судовыя позвы, якія змушаюць спыніць публічную крытыку) у Харватыі і Сербіі, а таксама выказаў занепакоенасьць у дачыненьні да свабоды выказваньня меркаваньняў у сувязі з культурнымі правамі у Грузіі.

23 чэрвеня Фонд ДПЧ уьзняў пытаньне аб тым, што беспакаранасьць за парушэньне свабоды сходаў і асацыяцыяў усё шырыцца. Як прыклады Фонд прывёў сітуацыі ў Расеі, Беларусі і Азэрбайджане.

26 чэрвеня 2023 году Фонд ДПЧ зьвярнуў увагу на праблемы, зь якімі сутыкаюцца адвакаты па правах чалавека, асабліва ў Азэрбайджане, а таксама зноў выказаў занепакоенасьць у сувязі з ростам выкарыстання SLAPPs у рэгіёне. Фонд ДПЧ таксама зmвярнуўся да Сп’цыяльнага дакладчыка з просьбай даць рэкамендацыі для судpmдзяў і адвакатаў, якія вымушаныz пакінуць свае краіны, у тым ліку Беларусь і Расею.

Заявы Фонда Дамоў правоў чалавека на 53-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека (на ангельскай мове)

Правы чалавека ў Крыме і на новых акупаваных тэрыторыях Украіны

Фонд ДПЧ рашуча заклікае Раду працягнуць мандат Спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі

Беспакаранасьць або адсутнасьць адказнасьці за парушэньні свабоды сходаў і аб'яднаньняў –праблема ва Усходняй Эўропе павялічваецца

Заява аб судзьдзях і адвакатах

Заява аб свабодзе выказваньня меркаваньняў

Даведайцеся больш аб паралельных сустрэчах ФДПЧ у межах HRC53

Дзевяць гадоў цемры - Правы чалавека ў Крыме

Стан правоў чалавека ў Беларусі

Арыгінал артыкулу (на ангельскай мове) на сайце ФДПЧ

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці