«Адвольныя затрыманні, несправядлівыя суды і катаванні адбываюцца штодня»

03 April 2023, 12:05 PM
«Адвольныя затрыманні, несправядлівыя суды і катаванні адбываюцца штодня»

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (ОМСТ) апублікавала свой выступ, прысвечаны Беларусі, на 52-й сэсіі Рады па правах чалавека ААН.


52-я чарговая сесія Рады па правах чалавека

Інтэрактыўны дыялог па дакладзе Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі

 

22 сакавіка 2022 года

Шаноўны спадар Старшыня,

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) дзякуе Вярхоўнаму камісару за даклад.

Мы вітаем яго высновы аб тым, што некаторыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя ў Беларусі з 2020 года, з'яўляюцца злачынствамі супраць чалавечнасці.

Гэтая ацэнка асабліва важная, бо адвольныя затрыманні, несправядлівыя суды, катаванні і жорсткае абыходжанне адбываюцца кожны дзень у дачыненні да ўсіх, каго беларускія ўлады лічаць нелаяльнымі.

Катаванні, якія адбываюцца ў асноўным у месцах зняволення, здаюцца нябачнымі праз тое, што месцы зняволення ізаляваныя, і нават адвакаты і сваякі затрыманых не маюць да іх доступу.

Мы фіксуем гэтыя парушэнні нават у адносінах да вядомых праваабаронцаў.

Вядомая праваабаронца Наста Лойка, якая была адвольна затрыманая ў верасні 2022 года і застаецца ў СІЗА, была катаваная электрашокерам падчас допыту.

Яе таксама прымушалі доўгі час знаходзіцца на вуліцы пры нізкай тэмпературы і выконваць зневажальныя заданні ў зняволенні.

Алесь Бяляцкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна", і яго калегі Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч, прыгавораныя два тыдні таму да пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 10 гадоў, падчас суда знаходзіліся ў кайданках у металічнай клетцы. Такі зварот – бесчалавечны і прыніжае годнасць.

Мы заклікаем Раду па правах чалавека працягнуць мандат УВКПЧ і ўмацаваць дзейны механізм.

Мы таксама пытаемся ў Вярхоўнага камісара: ці ўважаеце вы, што масавыя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі з'яўляюцца пераследам сацыяльнай групы?

 

Арыгінальны артыкул (на ангельскай мове) на сайце ОМСТ

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці