Амерыканская асацыяцыя адвакатаў выступіла ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

27 March 2023, 8:42 AM
Амерыканская асацыяцыя адвакатаў выступіла ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Амерыканская асацыяцыя адвакатаў накіравала ў Мінскі гарадскі суд сваё экспертнае заключэнне аб несправядлівым і незаконным прысудзе тром праваабаронцам «Вясны» – Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, якія асудзілі на дзесяць, дзевяць і сем гадоў зняволення адпаведна.

Экспертнае заключэнне з пункту гледжання міжнароднага права была падрыхтавана pro bono камандай юрыстаў сусветна вядомай міжнароднай юрыдычнай фірмы Hughes Hubbard & Reed LLP, якая надае юрыдычныя паслугі ў розных галінах практыкі, у тым ліку міжнароднае публічнае права.

У заключэнні асноўная ўвага надавалася таму, як абвінавачванні супраць праваабаронцаў “Вясны” ў гэтым выпадку парушаюць Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца Беларусь, і падкрэслівалася, што, як дзяржава-удзельніца Пакта, Беларусь абавязаная "абараняць правы, гарантаваныя Пактам, і пашыраць гэтыя гарантыі". Азнаёміўшыся са справаздачамі пра публічны судовы разгляд, Hughes Hubbard лічыць, што судовы пераслед абвінавачаных вясноўцаў па гэтай справе "з'яўляецца вынікам ажыццяўлення іх грамадзянскіх і палітычных правоў" і "імкнецца заглушыць іншадумства і пакараць абвінавачаных за працу па абароне асноўных правоў".  У дакуменце робіцца выснова, што абвінавачванні супраць праваабаронцаў "не маюць законных падставаў і ўяўляюць сабой недапушчальныя абмежаванні свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый, гарантаваных артыкулам 19, артыкулам 21 і артыкулам 22 Пакта". На думку экспертаў, ураду не ўдалося прадэманстраваць, што гэтыя абмежаванні з'яўляюцца неабходнымі або суразмернымі. Акрамя таго, папярэдняе зняволенне Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча парушыла палажэнні Пакта, бо яно было адвольным.  У заключэнні таксама ўтрымліваўся заклік да апраўдання абвінавачаных і іх вызвалення з-пад варты ў адпаведнасці з абавязацельствамі Беларусі па міжнародным праве.

“Падача экспертнай заключэння мае важнае значэнне, паколькі для Беларусі важна працягваць выконваць асноўныя міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека і выконваць свае абавязацельствы па забеспячэнні таго, каб народ Беларусі меў доступ да тых жа сродкаў абароны, якія даступныя іншым”,  - адзначаюць эксперты.

Нагадаем, праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча затрымалі 14 ліпеня 2021 года і абвінавацілі ў нясплаце падаткаў у буйным памеры. Незадоўга да сканчэння следства справу супраць іх перакваліфікавалі ў "кантрабанду арганізаванай групай" і "фінансаванне актыўных дзенняў, што груба парушаюць грамадскі парадак". 3 сакавіка 2023 года суд Ленінскага раёна г. Мінска асудзіў Алеся Бяляцкага да 10 гадоў пазбаўлення волі, Валянціна Стэфановіча – да 9 гадоў пазбаўлення волі, Уладзіміра Лабковіча – да 7 гадоў пазбаўлення волі, а таксама сябра арганізацыіЗмітра Салаўёва – да 8 гадоў пазбаўлення волі завочна. Акрамя таго, усім абвінавачаным суд прызначыў вялізныя штрафы (ад 111 тысяч да 185 тысяч беларускіх рублёў) і пастанавіў спагнаць у салідарным парадку суму ў памеры 752 тысячы рублёў (каля 300 тыс. долараў ЗША).

Інфармацыя з сайту "Вясны"

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці