Amnesty International фіксуе рэзкае пагаршэньне правоў жанчын ва Ўкраіне

09 March 2022, 8:21 AM
Amnesty International фіксуе рэзкае пагаршэньне правоў жанчын ва Ўкраіне

Женщины в Ирпени ждут эвакуации

Мілітарызацыя апошніх гадоў у Данбасе прывяла да росту ўзроўню гендэрнага гвалту і абмежаваньня доступу жанчын да асноўных паслуг. Цяпер гэтая мадэль распаўсюдзіцца па ўсёй краіне, — праваабаронцаў Amnesty International цытуе Радыё Свабода.

Замахі на правы чалавека і гендэрную роўнасьць за апошнія 12 месяцаў прывялі да зьніжэньня ўзроўню абароны і ўзмацненьня пагроз у дачыненьні да жанчын і дзяўчат па ўсім сьвеце, канстатуе праваабарончая арганізацыя Amnesty International у аўторак, 8 сакавіка.

Пры гэтым узброены канфлікт ва Ўкраіне прыводзіць сьвет у новы крызіс. «Выявы жанчын, якія нараджаюць, хаваючыся ад авіяўдараў, жанчын, якія ратуюцца ад бомбаў зь дзецьмі на руках; маці ў смутку, дэманструюць, што азначаюць для жанчын і дзяцей канфлікт і гуманітарны крызіс», — сказана ў заяве Amnesty International у Міжнародны жаночы дзень.

Жанчыны і дзяўчаткі, уцягнутыя ў канфлікт ва Ўкраіне, зараз далучаюцца да мільёнаў іншых, якія пацярпелі ад узброеных канфліктаў у Сырыі, Емэне, Аўганістане і далёка за іх межамі, адзначаецца ў тэксьце.

Узмацненьне мілітарызацыі паўсядзённага жыцьця па меры распаўсюджваньня зброі, эскаляцыя гвалту і перанакіраваньне дзяржаўных рэсурсаў на ваенныя выдаткі — усё гэта патрабуе высокай і непасільнай цаны, якую ў паўсядзённым жыцьці плацяць жанчыны і дзяўчаты, якія зноў у сьмяротнай рызыцы, адзначылі ў арганізацыі. Amnesty International ужо задакумэнтавала, як мілітарызацыя апошніх гадоў у пацярпелых ад канфлікту ўсходніх раёнах Украіны прывяла да павелічэньня ўзроўню гендэрнага гвалту і абмежаваньня доступу да асноўных паслуг. Цяпер гэтая мадэль распаўсюдзіцца па ўсёй краіне, лічаць праваабаронцы.

Жанчыны на пратэстах у абарону правоў чалавека

Жанчыны-актывісткі былі на перадавой супраціву і пратэстаў у абарону правоў чалавека ў розных краінах, уключаючы Украіну, Польшчу, Беларусь, Расею, ЗША і Афганістан, адзначылі ў арганізацыі. У многіх выпадках яны рабілі гэта нават перад пагрозамі іх жыцьцю і іх семʼям або турэмнага зьняволеньня і цялесных пашкоджаньняў. Яны заслугоўваюць глябальнай падтрымкі, падкрэсьлівае Amnesty International.

Артыкул на сайце Радыё Свабода

Share

See more news

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
23 February 2026, 11:01 AM
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
Эта практика не имеет правового основания и противоречит национальному и международному праву.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці