Amnesty International патрабуе вызвалення Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы

14 January 2022, 4:49 PM
Amnesty International патрабуе вызвалення Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ў судзе. Фота "Гомельская Вясна"

Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць кіраўніка і валанцёрку гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна" — Леаніда Судаленку і Таццяну Ласіцу, заявіла Amnesty International пасля таго, як Гомельскі абласны суд у пятніцу, 14 студзеня, пацвердзіў іх абвінаваўчы прысуд, вынесены судом ніжэйстаячай інстанцыі 3 лістапада 2021 года.

Тады Цэнтральны раённы суд Гомеля асудзіў Судаленку і Ласіцу да трох і двух з паловай гадоў зняволення адпаведна, прызнаўшы іх вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы "дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Amnesty International мяркуе, што іх пераследуюць па абсалютна надуманых абвінавачваннях, звязаных з мірнымі пратэстамі ў адказ на парушэнні падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

"Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца не здзейснілі ніякай міжнароднай прызнанай крымінальнай дзеі, прысуд ім — пакаранне за іх законную праваабарончую дзейнасць, якое разам з крымінальным пераследам іх калегаў па Праваабарончым цэнтры "Вясна" з'яўляецца часткай развязанай уладамі Беларусі кампаніі па знішчэнні грамадзянскай супольнасці і задушэнні асноватворных правоў чалавека ў краіне. Судаленка і Ласіца павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя", — заявіла дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразерс.

Яна таксама дадала: 

"Беларускія ўлады дзейнічаюць злачынна, праводзячы кампанію запалохвання і фабрыкуючы крымінальныя справы супраць сваіх крытыкаў і тых, хто іх абараняе. Мы патрабуем неадкладнай свабоды для нашых калегаў у Беларусі і для ўсіх, хто пазбаўлены волі за праваабарончую дзейнасць або мірны пратэст".

Леанід Судаленка быў арыштаваны 18 студзеня 2021 года разам са сваёй калегай Марыяй Тарасенка. Праз тры дні яна была вызваленая пад падпіску аб невыяздзе, пасля чаго ў яе атрымалася пакінуць краіну. Таццяна Ласіца была затрыманая 21 студзеня 2021 года ў мінскім аэрапорце пры спробе вылецець з Беларусі ў Літву.

Пераслед Судаленкі і ягоных калегаў з'яўляецца часткай шырокай кампаніі супраць Праваабарончага цэнтра "Вясна" — адной з самых паважаных праваабарончых арганізацый Беларусі. Летась у сакавіку супраць "Вясны" была заведзеная крымінальная справа па надуманым падазрэнні ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК РБ), пасля чаго былі арыштаваныя ейны кіраўнік Алесь Бяляцкі, ягоныя паплечнікі Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Яшчэ раней, 17 верасня 2020 года, была арыштаваная паводле беспадстаўных абвінавачванняў у "арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках" каардынатарка валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова, а 3 кастрычніка 2020 года па справе аб "арганізацыі масавых беспарадкаў" быў узяты пад варту валанцёр "Вясны" Андрэй Чапюк.

У снежні 2021 года ўлады Беларусі адвольна прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" публікацыі "Вясны" ў Telegram-канале і сацыяльных сетках.

У першую гадавіну пачатку пераследу супрацоўнікаў "Вясны" 17 верасня 2021 года 20 міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый абвясцілі аб пачатку кампаніі #FreeViasna з патрабаваннем вызваліць семярых затрыманых сябраў "Вясны".

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці