Дапамажыце зразумець, што адбываецца з беларускім праваабарончым сектарам – калі ласка, прайдзіце апытанне!
Праваабаронцы за ўвесь час сваёй дзейнасці дапамаглі дзясяткам тысяч беларусаў. А з 2020 года, ад пачатку палітычнага крызіса ў Беларусі, выразы «правы чалавека» і «праваабаронцы» загучалі нашмат часцей, чым раней. Праваабаронцы і валанцёры праваабарончых арганізацый дакументавалі катаванні, маніторылі мітынгі і палітычныя судовыя працэсы, давалі юрыдычныя кансультацыі, паведамлялі аб рэпрэсіях міжнародным арганізацыям… Дзяржава адрэагавала на гэта пераследам праваабаронцаў і ліквідацыяй арганізацый.
Што адбылося з праваабарончым рухам Беларусі з 2020 года? Як адрэагавалі праваабаронцы на рэпрэсіі? Адаптаваліся і пачалі працаваць падпольна? Сышлі з праваабарончага сектара? Змянілі стаўленне да канцэпцыі правоў чалавека?
ЧАГО МЫ ХОЧАМ?
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з партнёрамі збірае інфармацыю аб стане праваабарончага руху Беларусі. Даследванне вызначыць:
якім чынам людзі далучаюцца да праваабарончай дзейнасці;
што адбылося з ініцыятывамі, створанымі пасля 2020 года;
ці адрозніваюцца ўяўленні аб правах чалавека ў розных групах праваабаронцаў;
як буйныя праваабарончыя арганізацыі, фонды, неабыякавыя людзі могуць падтрымаць праваабаронцаў Беларусі.
З ініцыятывамі, якія заявяць пра сябе падчас апытання, мы зможам працаваць у будучыні: запрашаць на адкрытыя і закрытыя сустрэчы, канферэнцыі, каардынаваць дзеянні, больш эфектыўна размяркоўваць рэсурсы і дапамагаць ініцыятывам у развіцці.
ШТО ТРЭБА РАБІЦЬ?
Калі ласка, прайдзіце апытанку па спасылцы. Гэта зойме прыкладна 20 хвілін. Таксама мы просім падзяліцца спасылкай са знаёмымі, якія падыходзяць пад апісанне ў пункце ніжэй. Вы можаце проста пераслаць ім гэтую спасылку:
ПРАЙСЦІ АПЫТАННЕ ДЛЯ ДАСЛЕДВАННЯ ПРАВААБАРОНЧАГА СЕКТАРА БЕЛАРУСІ.
Адказы збіраем да 30 верасня.
ХТО МОЖА ПРАЙСЦІ АПЫТАНКУ?
Арганізацыі, ініцыятывы і людзі, якія хоць нейкім чынам далучаліся да праваабароны ў Беларусі цягам апошніх пяці гадоў. Нас цікавяць усе: хто сёння працуе або прыпыніў сваю дзейнасць; хто знаходзіцца ў Беларусі і хто выехаў з краіны; хто з’яўляецца прафесійным праваабаронцам або проста мяркуе, што ён далучаецца да праваабароны.
ЦІ ГЭТА БЯСПЕЧНА?
Мы не перадаем сабраную інфармацыю ніякім іншым арганізацыям і не апублікуем звесткі, якія маглі б раскрыць асобы рэспандэнтаў. Над даследваннем працуюць людзі, якія сёння знаходзяцца па-за Беларуссю і не плануюць прыяжджаць у Беларусь бліжэйшым часам. Апытанка зробленая на платформе IntraResearch, сабраныя звесткі будуць захоўвацца на серверах у Эстоніі.
З КІМ КАНТАКТАВАЦЬ ПРА АПЫТАНКУ?
Калі ў вас засталіся пытанні або вы хочаце верыфікаваць апытанку – напішыце, калі ласка, Марыі Ландо па электроннай пошце capacity@belhumanrights.house.
Дзякуй за ўдзел!