Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»

27 October 2023, 11:06 AM
Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»

Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» прызначана для аказання кароткатэрміновай дапамогі прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам_кам моладзевага сектара, якія падвергліся палітычнаму пераследу.

Гэта праграма для беларускіх моладзевых арганізацый/ініцыятыў, якія дагэтуль неафіцыйна працуюць у Беларусі  і таксама для арганізацый, якія былі вымушаныя усёй камандай/яе часткай рэлацыравацца з Беларусі з-за палітычна матываваных пераследаў (або іх пагрозы).

Падтрымка можа складацца з кампенсацыі:

  • экспертных кансультацый, якія падвышаюць арганізацыйны патэнцыял арганізацыі/ініцыятывы;

  • падпісак на электронныя рэсурсы, неабходныя для вядзення праектнай дзейнасці арганізацыі/ініцыятывы.

Перавага пры адборы надаецца тым заяўні_цам, якія за апошні год не атрымлівалі падтрымкі па той катэгорыі, якая апісаная ў дадзенай праграме.

Заяўкі будуць разглядацца пасля 5 лістапада — першы набор, пасля 15 лістапада — другі. Пры вялікай колькасці заявак у межах першага набора другі можа быць скарочаны.

  • Першы дэдлайн: 5 лістапада

  • Другі дэдлайн: 15 лістапада

Вы атрымаеце адказ на вашу заяўку на працягу 10-14 працоўных дзён.

Заяўкі прымаюцца праз форму.

Да разгляду прымаюцца поўныя заяўкі, адказвайце на пытанні разгорнута і падрабязна. Колькасць месцаў абмежаваная.

Па ўсіх пытаннях пішыце на padtrymka@rada.fm.

Публікуецца паводле сайту ОЕЕС

See more news

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 November 2024, 10:08 AM
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 September 2024, 9:23 AM
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 August 2024, 12:24 PM
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 July 2024, 11:00 AM
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці