“Артыкул 19” і “Індэкс цэнзуры”: “Мы будзем непахісна падтрымліваць беларускую супольнасць у барацьбе за свабоду і дэмакратыю”

23 January 2023, 1:57 PM
“Артыкул 19” і “Індэкс цэнзуры”: “Мы будзем непахісна падтрымліваць беларускую супольнасць у барацьбе за свабоду і дэмакратыю”

Праваабарончыя арганізацыі "Індэкс цэнзуры" і "Артыкул 19" выступілі ў падтрымку Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай з нагоды другой гадавіны іх турэмнага зняволення.

 "12 студзеня 2021 года наш былы калега Андрэй Аляксандраў і ягоная жонка Ірына Злобіна былі незаконна затрыманыя і зняволеныя. Правёўшы за кратамі больш за 620 дзён за сваю праваабарончую дзейнасць, яны былі несправядліва асуджаныя ў кастрычніку 2022 года. Праз два гады пасля іх незаконнага арышту ARTICLE 19 і Index on Censorship ізноў заклікаюць зняць неабгрунтаваныя абвінавачанні з праваабаронцаў. Андрэй, Ірына і ўсе палітычныя вязні, якія знаходзяцца ў турмах за заклікі да дэмакратыі ў Беларусі, павінныя быць вызваленыя безумоўна і неадкладна.

Андрэй і Ірына былі затрыманыя 12 студзеня 2021 года за тое, што нібыта заплацілі штрафы і пакрылі выдаткі на ўтрыманне пад вартай людзей, затрыманых падчас дэмакратычнага пратэсту ў Менску. Спачатку ім былі прад'яўлены абвінавачанні ў “арганізацыі і падрыхтоўцы акцый, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх, а таксама ў “фінансаванні і іншай матэрыяльнай падтрымцы такіх акцый. Пасля Андрэя таксама абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе. 6 кастрычніка 2022 года Мінскі абласны суд прыгаварыў Андрэя да 14 гадоў пазбаўлення волі, а Ірыну - да 9 гадоў.

ARTICLE 19 і Index on Censorship сцвярджаюць, што фальшывыя абвінавачанні супраць Андрэя і Ірыны з'яўляюцца палітычна матываванай помстай. Гэтая справа ілюструе эскалацыю шырокага прыціскання свабоды прэсы і праваабарончай дзейнасці ў Беларусі. 12 студзеня 2022 года, у змрочную гадавіну іх затрымання, ARTICLE 19 і Index on Censorship пачалі кампанію салідарнасці з Андрэем і Ірынай, патрабуючы іх вызвалення. Гэтая кампанія працягваецца і сёньня.

Андрэй прысвяціў сваё жыццё правам чалавека і журналісцкай працы, якая, у прыватнасці, уключала прыцягненне ўвагі міжнароднай грамадскасці да цяжкага лёсу беларусаў у барацьбе за свабоду. Ён любіць Беларусь і заўсёды ўважаў, што яе месца – сярод свабодных дэмакратычных краін. Цяпер ён мусіць прабавіць 14 гадоў у калоніі ў якасці адплаты за яго жыццёва важную працу. Гэты суворы прысуд паказвае, што Лукашэнка не спыніцца ні перад чым у сваім імкненні цалкам знішчыць грамадзянскую супольнасць і здушыць свабоду слова. Як міжнародная супольнасць, мы абавязаныя праявіць салідарнасць з беларусамі і рашуча запатрабаваць захавання іх фундаментальных правоў”, - заявіла Яана Шыманска, старшы спецыяліст па праграмах ARTICLE 19.

Андрэй і Ірына былі затрыманыя два гады таму за тое, што кінулі выклік рэпрэсіўнаму ўраду Беларусі. Фальшывыя прысуды, вынесеныя ім напрыканцы мінулага году, дэманструюць як крохкасць рэжыму Лукашэнкі, так і сілу Андрэя і Ірыны як праваабаронцаў. Тое, што яны да гэтага часу ў турме, з'яўляецца абвінаваўчым прысудам рэжыму, накіраванаму супраць дэмакратыі і свабоды слова, і мы будзем і далей патрабаваць іх вызвалення. Толькі калі ў беларускіх турмах не будзе палітычных зняволеных, мы зможам спадзявацца на лепшую будучыню для правоў чалавека ў Беларусі, - сказала Рут Андэрсан, генеральны дырэктар Index on Censorship.

Судовыя пераследы журналістаў і актывістаў сталі адным з самых вядомых відаў зброі ў шырокім арсенале, які выкарыстоўвае рэжым Лукашэнкі, каб прыціскаць іншадумства і ўмацоўваць сваю аўтакратыю. Суды Беларусі пазбаўленыя незалежнасці і знаходзяцца пад кантролем Лукашэнкі. Яны праводзяць фіктыўныя судовыя працэсы, каб апраўдаць атаку на рэшткі апазіцыі. Па звестках праваабарончага цэнтра Вясна”, 12 студзеня 2023 года ў Беларусі ёсць 1440 палітычных зняволеных.

Мы заклікаем спыніць судовы пераслед Андрэя, Ірыны і ўсіх іншых мужных беларусаў, якіх жорстка пераследуюць за праваабарончую дзейнасьць у краіне, і вызваліць усіх палітычных вязняў. Беларускі рэжым павінен спыніць сфабрыкаваныя абвінавачанні супраць сваіх крытыкаў – гэта парушэнне правоў чалавека і міжнародных канвенцый, удзельнікам якіх з'яўляецца Беларусь. ARTICLE 19 і Index on Censorship будуць і далей падтрымліваць беларускую супольнасць у барацьбе за свабоду і дэмакратыю".

Арыгінал артыкулу (на ангельскай мове) на сайце Індэкса цэнзуры

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці