БАЖ: Свабода слова — краевугольны камень любога дэмакратычнага грамадства. Заява да 9 жніўня

08 August 2022, 6:49 PM
БАЖ: Свабода слова — краевугольны камень любога дэмакратычнага грамадства. Заява да 9 жніўня

Масавае затрыманне журналістаў у Мінску, жнівень 2020, фота TUT.BY

Беларуская арганізацыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды другой гадавіны беларускіх пратэстаў 9 жніўня і беспрэцэдэнтных рэпрэсій, у тым ліку і парушэнняў свабоды слова, якімі адказала ўлада:

"9 жніўня – другая гадавіна апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь. У 2020 годзе замест прызнання дэмакратычнага выбару грамадзян улады перакрэслілі яго шляхам ужывання гвалту, жорсткага прыгнечання дэмакратычных сіл і свабоды выказвання. Рэжым паставіў пад пагрозу і незалежнасць краіны, падтрымаўшы агрэсіўную вайну Крамля супраць Украіны.

За мінулыя два гады беларускія СМІ сутыкнуліся з беспрэцэдэнтным ціскам з боку дзяржавы, якая мае адзіную мэту – цалкам знішчыць незалежную журналістыку ў Беларусі.

Узмацненне жорсткасці рамак прававога рэгулявання СМІ, прызнанне шэрагу незалежных СМІ "экстрэмісцкімі фармаваннямі", а іх публікацый – "экстрэмісцкімі матэрыяламі", абмежаванне доступу да інтэрнэт-сайтаў незалежных СМІ, закрыццё незалежных медыя і стварэнне перашкод для распаўсюду друкаванай прэсы – гэта толькі малая частка палітыкі, якую разгарнула ўлада.

Адным з інструментаў у барацьбе з незалежнымі журналістамі сталі масавыя адвольныя затрыманні прадстаўнікоў медыя (у 2020 г. – 480 выпадкаў, у 2021 г. – 113 выпадкаў, у 2022 г. – ужо 23 выпадкі), якія часта суправаджаліся фізічным і псіхалагічным гвалтам, нараўне з пашкоджаннем або адабраннем прафесійнай тэхнікі, а таксама прыцягненнем да адказнасці ў выглядзе адміністрацыйных арыштаў і штрафаў.

Аднак адна з самых жорсткіх формаў пераследу з боку уладаў — завядзенне палітычна матываваных крымінальных спраў у дачыненні да супрацоўнікаў медыя.

На сёння ў Беларусі 30 прадстаўнікоў медыя знаходзяцца за кратамі.

Свабода слова з'яўляецца краевугольным каменем любога дэмакратычнага грамадства. Беларуская асацыяцыя журналістаў — найбуйнейшае дэмакратычнае аб'яднанне прадстаўнікоў медыя ў Беларусі, нягледзячы на ціск уладаў працягвае ажыццяўляць сваю дзейнасць па абароне свабоды СМІ і свабоды слова. Мы ўпэўненыя, што міжнародная супольнасць не павінна заплюшчваць вочы на рэпрэсіі супраць незалежнага медыясектара і абуральных парушэнняў правоў чалавека ў дачыненні да прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі.

Падтрымка незалежных медыяў у Беларусі тым больш важная ва ўмовах агрэсіўнай пракрамлёўскай і праўладнай прапаганды.

Заклікаем нашых міжнародных калег, журналісцкія і праваабарончыя арганізацыі звярнуцца да ўладаў Беларусі з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да медыяў і грамадзян краіны за выказванне свайго меркавання. Просім звяртацца і да ўрадаў сваіх краін з тым, каб яны выкарыстоўвалі свой палітычны ўплыў на беларускія ўлады для аднаўлення ў Беларусі свабоды выказвання меркавання, якая не толькі адносіцца да фундаментальных правоў і свабод чалавека, але і з'яўляецца крытэрам захавання ўсіх іншых грамадзянска-палітычных правоў.

Просім таксама выказаць салідарнасць з беларускімі журналістамі, блогерамі, актывістамі, якія церпяць пераслед за рэалізацыю права на свабоду выказвання.

Свабоду беларускім журналістам!"

#FreeMediaForBelarus
#BecauseTheJournalist

Арыгінал заявы на сайце БАЖ

Share

See more news

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
04 November 2025, 1:50 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
Несмотря на непрекращающиеся попытки беларусских властей ограничить доступ к информации, можно с уверенностью констатировать, что репрессии в стране не прекращаются.
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
03 November 2025, 12:48 PM
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
Эксперты на запыт Беларускай асацыяцыі журналістаў распрацавалі кароткі спіс рэкамендацый для незалежных медыя.
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
29 October 2025, 9:00 PM
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
Праваабарончыя арганізацыі з усяго свету 30 кастрычніка прынялі сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
13 October 2025, 12:40 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
Казавшаяся приостановленной практика принудительной ликвидации некоммерческих организаций вновь получила свое развитие.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці