Беларускі дом правоў чалавека і ILIA-By праводзяць апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё

29 May 2026, 9:06 AM
Беларускі дом правоў чалавека і ILIA-By праводзяць апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з адукацыйнай праграмай ILIA-By запрашаюць супрацоўнікаў і валанцёраў беларускіх грамадскіх арганізацый, актывістаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых прайсці апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё.

Мэта апытання — лепш зразумець, наколькі тэма правоў чалавека сёння цікавая і важная з пункту гледжання прафесійнага росту, а таксама якія нефармальныя адукацыйныя праграмы ў гэтай сферы могуць быць найбольш патрэбнымі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава на працягу ўсёй сваёй гісторыі рэалізуе адукацыйныя праграмы ў галіне правоў чалавека і з’яўляецца часткай шырэйшай супольнасці правайдараў нефармальнай адукацыі. Праз гэтае апытанне арганізатары хочуць пачуць галасы людзей, якія ўжо працуюць у грамадскім сектары, валанцёраць, вучацца, займаюцца актывізмам або толькі пачынаюць цікавіцца тэмай правоў чалавека.

Удзел у апытанні цалкам ананімны. Арганізатары не збіраюць асабістыя дадзеныя і не задаюць пытанняў, якія могуць ідэнтыфікаваць удзельнікаў. У сярэднім запаўненне анкеты займае каля 15 хвілін.

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку падчас запаўнення анкеты.

Арганізатары таксама будуць удзячныя, калі вы падзеліцеся апытаннем з калегамі ў сваёй арганізацыі ці ініцыятыве — як з супрацоўнікамі, так і з валанцёрамі.

Апытанне будзе адкрыта да 10 чэрвеня ўключна.

Прайсці апытанне можна па спасылцы.

Дзякуй усім, хто знойдзе час падзяліцца сваім досведам і меркаваннем. Вашы адказы дапамогуць лепш зразумець патрэбы беларускай грамадзянскай супольнасці ў адукацыі па правах чалавека.

Share

See more news

Беларусский кейс в Международном уголовном суде. Какие преступления будет расследовать прокурор?
20 April 2026, 10:09 AM
Беларусский кейс в Международном уголовном суде. Какие преступления будет расследовать прокурор?
12 марта 2026 года Офис Прокурора Международного уголовного суда официально завершил предварительное изучение ситуации Беларусь-Литва и объявил об открытии расследования.
Профилактическое наблюдение и превентивный надзор как форма преследования
14 March 2026, 2:58 PM
Профилактическое наблюдение и превентивный надзор как форма преследования
Тенденцией развития пенитенциарной системы является гуманизация и осознание того, что жестким контролем, наказанием, надзором, преступность не искореняется.
Принудительное выдворение иностранных граждан из Беларуси в контексте насильственной депортации как преступления против человечности
03 March 2026, 8:55 AM
Принудительное выдворение иностранных граждан из Беларуси в контексте насильственной депортации как преступления против человечности
В условиях систематического и широкомасштабного нападения на гражданское население, выдворение людей из Беларуси является насильственной депортацией - одним из видов преступлений против человечности.
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
23 February 2026, 11:01 AM
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
Эта практика не имеет правового основания и противоречит национальному и международному праву.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці