Вільня: Прэзэнтацыя кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» і дыскусія

22 June 2026, 8:04 AM
Вільня: Прэзэнтацыя кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» і дыскусія

Ці магчыма абараніць правы чалавека ва ўмовах “адмененага права”?

Беларускі дом правоў чалавека і праграма ILIA-By запрашаюць на прэзэнтацыю кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» і дыскусію вакол палітычнага і прававога кантэкстаў кнігі.

Сустрэча адбудзецца 27 чэрвеня, у суботу, а 18:00
Дом нацыянальных супольнасьцяў / Tautinių bendrijų namai
Raugyklos g. 25, Vilnius
Віленскі гарадскі беларускі клуб «Сябрына»

Працягласьць сустрэчы – да 2 гадзінаў.

Кніга прысьвечаная справе Віктара Бабарыкі – расьсьледаваньню й судоваму працэсу; яна перадае атмасфэру, у якой  усё гэта адбывалася. Напісаная, калі Віктар Бабарыка быў за кратамі ў рэжыме інкамунікада, кніга сьведчыць, што нават ва ўмовах дыктатуры, беззаконьня й фактычнай «адмены права» абарона павінна грунтавацца на прынцыпах права і каштоўнасьцях правоў чалавека. 

Ці будуць нарэшце пачутыя галасы тых, хто імкнецца гаварыць на мове права, здаровага сэнсу і справядлівасьці? Гэтае ды іншыя пытаньні мы абмяркуем падчас дыскусіі.  

Сустрэча адбудзецца з удзелам Сабіны Брыло, аўтаркі кнігі, і адвакатаў Віктара Бабарыкі (усе — выпускнікі ILIA BY). У якасьці госьця і ўдзельніка дыскусіі на сустрэчу запрошаны герой кнігі, Віктар Бабарыка.

На сустрэчы можна будзе падзяліцца сваёй думкай, задаць пытанні спікерам, а таксама набыць кнігу выдавецтва “SVIEDKI” (Варшава).

Share

See more news

Беларускі дом правоў чалавека і ILIA-By праводзяць апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё
29 May 2026, 9:06 AM
Беларускі дом правоў чалавека і ILIA-By праводзяць апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з адукацыйнай праграмай ILIA-By запрашаюць супрацоўнікаў і валанцёраў беларускіх грамадскіх арганізацый, актывістаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых прайсці апытанне пра правы чалавека і прафесійнае развіццё.
Беларусский кейс в Международном уголовном суде. Какие преступления будет расследовать прокурор?
20 April 2026, 10:09 AM
Беларусский кейс в Международном уголовном суде. Какие преступления будет расследовать прокурор?
12 марта 2026 года Офис Прокурора Международного уголовного суда официально завершил предварительное изучение ситуации Беларусь-Литва и объявил об открытии расследования.
Профилактическое наблюдение и превентивный надзор как форма преследования
14 March 2026, 2:58 PM
Профилактическое наблюдение и превентивный надзор как форма преследования
Тенденцией развития пенитенциарной системы является гуманизация и осознание того, что жестким контролем, наказанием, надзором, преступность не искореняется.
Принудительное выдворение иностранных граждан из Беларуси в контексте насильственной депортации как преступления против человечности
03 March 2026, 8:55 AM
Принудительное выдворение иностранных граждан из Беларуси в контексте насильственной депортации как преступления против человечности
В условиях систематического и широкомасштабного нападения на гражданское население, выдворение людей из Беларуси является насильственной депортацией - одним из видов преступлений против человечности.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці