БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.

05 March 2024, 8:37 AM
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае даследнікаў, якія зладзяць ацэнку праграмнай дзейнасці БДПЧ у 2021-2024 годзе.

БДПЧ – праваабарончая арганізацыя, місіяй якой ёсць падтрымка і развіццё беларускага праваабарончага руху. БДПЧ быў створаны ў Вільні ў 2006 годзе беларускімі праваабарончымі арганізацыямі і Фондам Дамоў правоў чалавека (Нарвегія). Цяпер БДПЧ рэалізуе сваю дзейнасць па чатырох стратэгічных кірунках: адвакатаванне ў галіне правоў чалавека, адукацыя ў галіне правоў чалавека, абарона і падтрымка праваабаронцаў і ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і  павышэнне патэнцыялу праваабарончых арганізацыяў грамадзянскай супольнасці. БДПЧ ёсць часткай Міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека, якая аб'ядноўвае больш за 90 праваабарончых арганізацыяў і 17 Дамоў правоў чалавека ў розных краінах.

У 2024 годзе сканчаецца дзеянне стратэгічнага плана БДПЧ на 2021-2024 гг. І мы хочам падысці да планавання новага перыяду, адрэфлексаваўшы вынікі папярэдняга. Для гэтага БДПЧ плануе правесці ацэначнае даследаванне з прыцягненнем знешняга(іх) спецыяліста(аў).

Мэта і ключавыя пытанні даследавання

Мэта даследавання:

ацаніць уплыў БДПЧ на развіццё праваабарончага сектара Беларусі ў 2021-2024 гг. і вызначыць магчымасці для ўдасканалення дзейнасці БДПЧ.

Ключавыя пытанні даследавання

1. Як развіваўся праваабарончы сектар у 2021-2024 гг. па кожным стратэгічным кірунку БДПЧ і які ўнёсак зрабіў БДПЧ у змены, якія адбыліся?

2. Якія захады па падтрымцы сектара, якія ладзіў БДПЧ у названы перыяд, былі больш эфектыўнымі, а якія менш, і чаму?

3. Якія іншыя меры падтрымкі патрэбныя сектару, каб больш эфектыўна адказваць на выклікі і патрэбы мэтавых групаў?

4. Як розныя стэйкхолдэры ўспрымаюць ролю Дома сёння? Якія чаканні звязваюць з Домам?

Патрабаванні да заяўніка

Каманда даследнікаў або даследнік павінныя:

  • мець досвед правядзення ацэначных даследаванняў для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці;

  • ведаць беларускі кантэкст.

  • пазначыць два кантакты (імя і прозвішча, арганізацыя) з праваабарончага руху, хто можа вас параіць.

Чаканыя вынікі:

1. дакумент, які ўключае апісанне метадалогіі і план працы;

2. драфт справаздачы для рэцэнзіі і зваротнай сувязі;

3. фінальная справаздача (на беларускай ці расейскай мове), якая ўключае адказы на ключавыя пытанні даследавання і рэкамендацыі для ўдасканалення дзейнасці БДПЧ па ўзмацненні праваабарончага сектара ў Беларусі;

4. прэзентацыя вынікаў даследавання зацікаўленым бакам.

Тэрміны

Даследаванне мае быць завершана на працягу 3 месяцаў, з рэгулярнымі абнаўленнямі аб ходзе работы, якія прэзентуюцца каардынатарцы па развіццю патэнцыялу БДПЧ.

Бюджэт

Да 8000 Eur

Працэс падачы заявак

Зацікаўленыя даследнікі або групы запрашаюцца даць свае прапановы, у тым ліку CV даследнікаў, падрабязную метадалогію, тэрміны і бюджэт на capacity@belhumanrights.house да 23:59 18 сакавіка 2024 года.

See more news

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 November 2024, 10:08 AM
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 September 2024, 9:23 AM
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 August 2024, 12:24 PM
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 July 2024, 11:00 AM
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці