Беларусь у гадавой справаздачы Міжнароднай Амністыі: арышты, катаванні, судовы пераслед

08 April 2021, 3:51 PM
Беларусь у гадавой справаздачы Міжнароднай Амністыі: арышты, катаванні, судовы пераслед

Праваабарончая арганізацыя Міжнародная Амністыя апублікавала чарговую гадавую справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце. Са 190 старонак чатыры прысвечаныя Беларусі; агулам у дакуменце вядзецца пра 25 краін і чатыры рэгіёна.

Праваабаронцы Амністыі у сваёй справаздачы звяртаюць увагу на такія парушэнні:

  • апазіцыйныя кандыдаты, сябры іх выбарчых штабоў і іх паплечнікі былі арыштаваныя;

  • міліцыя празмерна і неразборліва прымяняла гвалт для разгону дэманстрацый;

  • дзясяткі тысяч мірных дэманстрантаў і выпадковых мінакоў былі арыштаваныя, многія з іх пацярпелі ад катаванняў і іншых відаў жорсткага абыходжання;

  • затрыманні, збіццё, судовы пераслед крануўся мноства людзей, у тым ліку журналістаў, медыкаў, студэнтаў, прафсаюзных лідараў;

  • у Беларусі абмяжоўвалася права на свабоду слова з мэтай не дапусціць ніякіх апазіцыйных выказванняў і іншадумства;

  • улады выкарысталі свой уплыў на інтэрнэт-правайдэраў, каб амаль цалкам адключыць мабільны інтэрнэт у першыя тры дні пратэстаў пасля выбараў (а потым зноў адключалі інтэрнэт падчас штотыднёвых пратэстаў) і тым самым перашкодзіць каардынаванню дэманстрацый і абмену інфармацыяй.

«Улады Беларусі прызналі, што ў сувязі з пратэстамі яны атрымалі каля 900 скаргаў на адвольныя дзеянні міліцыі. Аднак на канец года не ўзбудзілі ніводнай крымінальнай справы, і ніводны супрацоўнік унутраных органаў не быў абвінавачаны ў парушэннях» - удакладняе справаздача.

Прачытаць справаздачу цалкам, каб параўнаць становішча з правамі чалавека ў Беларусі і ў астатнім свеце, можна на рускай мове па спасылцы.

Відэа прэзентацыі справаздачы тут.

Апрача Беларусі, значная ўвага ў справаздачы надаецца правам чалавека ў сувязі з пандэміяй COVID-19, наступствам пандэміі для ўразлівых і дыскрымінаваных катэгорый людзей (бежанцаў, мігрантаў, людзей з інваліднасцю, ЛГБТІ і жанчын), росту пратэстных настрояў у свеце і ва ўсходнееўрапейскім і цэнтральнаеўрапейскім рэгіёне: #BlackLivesMatter, #EndSARS, пратэсты ў Беларусі, Ганконгу, Польшчы, Чылі, а таксама дэградацыі сітуацыі з правамі чалавека ў Азербайджане, Беларусі, Казахстане, Расіі і іншых краінах рэгіёну.

У шэрагу краін ўлады працягвалі аслабляць незалежнасць судовай сістэмы. Спрэчныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пацягнулі за сабой надзвычайную сітуацыю з правамі чалавека, у выніку якой была знішчаная нават бачнасць права на справядлівы суд і падсправаздачнасці. Недазволеныя рэгіянальныя канфлікты негатыўна адбіваліся на свабодзе перамяшчэння і захаванні правоў, у прыватнасці права на здароўе. У ходзе ўзброенага канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам ўсе бакі выкарыстоўвалі касетныя боепрыпасы ў грамадзянскіх раёнах і здзяйснялі ваенныя злачынствы.

Напісана паводле Onliner і Spring96.org.

Share

See more news

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT): «Беларусь ператварае катаванні ў публічнае відовішча»
05 December 2025, 9:00 PM
Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT): «Беларусь ператварае катаванні ў публічнае відовішча»
Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (ОМСТ) апублікавала брыфінг, як беларускі рэжым ператварыў публічную дэманстрацыю прымусовых прызнанняў у жорсткі інструмент псіхалагічных катаванняў і палітычных рэпрэсій.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў лістападзе 2025 года
05 December 2025, 9:00 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў лістападзе 2025 года
У Беларусі захоўваецца цяжкая сітуацыя з правамі чалавекa.
Дзень юрыста ў Беларусі: як мінімум 18 адвакатаў і юрыстаў застаюцца за кратамі
05 December 2025, 9:00 PM
Дзень юрыста ў Беларусі: як мінімум 18 адвакатаў і юрыстаў застаюцца за кратамі
Напярэдадні Дня юрыста "Вясна" распавядае, хто сёння застаецца за кратамі і якім чынам юрыдычная дзейнасць ператварылася ў падставу для пераследу.
Тлумачыць «Вясна»: Скасаванае памілаванне? Як улады праігнаравалі ўласныя законы ў справе Статкевіча
26 November 2025, 2:00 AM
Тлумачыць «Вясна»: Скасаванае памілаванне? Як улады праігнаравалі ўласныя законы ў справе Статкевіча
Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва разбірае сітуацыю з Мікалаем Статкевічам згодна з нацыянальным заканадаўствам. 

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці