«Беларусь заслугоўвае дэмакратыі. Яе грамадзяне павінны ведаць, што адбываецца»

26 October 2021, 5:02 PM
«Беларусь заслугоўвае дэмакратыі. Яе грамадзяне павінны ведаць, што адбываецца»

Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) і Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ) выступілі з заявай з нагоды ператрусаў і допытаў у супрацоўнікаў «Новага Часу».


19 і 20 кастрычніка супрацоўнікі беларускага палітычнага штотыднёвіка «Новы час» прайшлі праз ператрусы, затрыманні і допыты.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) і Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ) далучыліся да заявы свайго філіяла, Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), у звароце да ўладаў спыніць пераслед журналістаў і СМІ ў краіне:

«EFJ і IFJ асуджаюць чарговы напад на супрацоўнікаў «Новага Часу». Гэтыя пастаянныя рэпрэсіі павінны скончыцца. Мы заклікаем міжнародную журналісцкую супольнасць працягваць кампанію салідарнасці, каб выказаць сваю падтрымку беларускім калегам», — сказаў Рыкарда Гуцьерэс, генеральны сакратар EFJ.

Генеральны сакратар МФЖ Энтані Белангер сказаў: «Нам патрэбны міжнародны скаардынаваны адказ на няспынную атаку на СМІ ў Беларусі. Беларусь заслугоўвае дэмакратыі, і яе грамадзяне павінны ведаць, што адбываецца. Напады на нашых калег па «Новым Часе» ганебныя і абсалютна неапраўданыя. Няхай прэса робіць сваю справу».

Цалкам артыкул на сайце Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (на англійскай мове).

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

Share

See more news

Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці