Кожны год 15 лістапада ПЭН-клуб праводзіць кампанію "Дзень пісьменніка ў зняволенні". Кампанія ставіць за мэту надаць дадатковай увагі пісьменнікам, якія знаходзяцца ў зняволенні або падвяргаюцца судоваму пераследу.
На працягу ўсяго тыдня ПЭН-супольнасць будзе заклікаць да тэрміновых міжнародных дзеянняў па іх вызваленні і абароне. Мы асвятляем пяць выпадкаў, якія з’яўляюцца яркім прыкладам таго, якім пагрозам і нападкам часта падвяргаюцца пісьменнікі і журналісты па ўсім свеце за мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду слова.
У гэтым годзе, у 40-ю гадавіну кампаніі, ПЭН-цэнтр асвятляе справыМахамеда Аль-Рокена(ААЭ),Рахіля Давута(Кітай – Сіньцзян),Селахаціна Дземірташа(Турцыя),Майкеля Асорбы (Куба) ісправу 12 пісьменнікаў, якіх знаходзяцца ў зняволенні з 2001 года (Эрытрэя). Калі ласка, прыміце ўдзел у акцыі разам з намі ў наступныя дні:
Майкель Асорба – панядзелак 15 лістапада
Селахацін Дземірташ – аўторак 16 лістапада
Рахіль Давут – серада 17 лістапада
Калектыўная справа 12 эрытрэйскіх пісьменнікаў – чацвер 18 лістапада
Махамед Аль-Рокен – пятніца 19 лістапада
Што сабой уяўляе Дзень пісьменніка ў зняволенні?
Дзень пісьменніка ў няволі быў заснаваны ў 1981 годзе Камітэтам ПЭН-клуба “Пісьменнікі ў турмах”. Дзень пісьменніка ў няволі – гэта магчымасць для супольнасці ПЭН-клуба распачаць дзеянні ад імя абраных пісьменнікаў і пераканацца, што яны і іх сем’і адчуваюць сябе падтрыманымі і не забытымі.
Цэнтры і члены ПЭН-клуба па ўсім свеце выступаюць у абарону гэтых людзей, праводзячы розныя мерапрыемствы – ад напісання лістоў і дыскусій, да прэс-канферэнцый і публікацый работ зняволеных пісьменнікаў. Пісьменнікі адпраўляюць лісты салідарнасці сваім калегам, якія знаходзяцца ў турме альбо пад пагрозай.
На працягу тыдня чытайце пра Махамеда Аль-Рокене (ААЭ), Рахіле Давуте (Кітай-Сіньцзян), Селахаціна Дземірташе (Турцыя), Майкела Асорба (Куба) і пра калектыўную справу 12 пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў зняволенні з 2001 года (Эрытрэя), і даведайцеся, як вы можаце дапамагчы ўжо сёння.
Новыя артыкулы пра пісьменнікаў у турме шукайце на ФБ-старонцы Беларускага ПЭН-цэнтра і на іх сайце ў раздзеле навінаў.