Беларускія праваабаронцы сустрэліся са Спецыяльным дакладчыкам ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі

04 March 2020, 7:29 AM
Беларускія праваабаронцы сустрэліся са Спецыяльным дакладчыкам ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі

Праваабарончая супольнасць Беларусі 23 і 24 лютага ўдзельнічала ў каардынацыйнай сустрэчы, зладжанай Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні. Да сустрэчы далучыліся міжнародныя партнёры, у тым ліку Спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі, Фонд дамоў правоў чалавека, Хельсінкскі фонд па правах чалавека, FIDH I CRD.

Беларускі дом правоў чалавека ладзіць такія сустрэчы на пачатку кожнага году, каб спрыяць падтрымцы і развіццю праваабарончай супольнасці Беларусі.

 

Удзельнікі абмеркавалі планы і прыярытэты, выклікі, пагрозы, а таксама супольныя дзеянні. Усе пагадзіліся, што прэзідэнцкія выбары, якія павінны адбыцца ўвосень, – галоўная падзея і пагроза для грамадзянскай супольнасці Беларусі сёлета, бо наступствы электаральных перыядаў, як і масштабы магчымых рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека, заўжды непрадказальныя. Магчыма, грамадзянскай супольнасці ў Беларусі спатрэбіцца міжнародная салідарная дапамога ў перыяд выбараў у 2020 годзе.

 

Спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын расказала пра сваю працу ў рамках мандата. Таксама яна прапанавала праваабарончай супольнасці дасылаць ёй інфармацыю для будучага даклада па наступных тэмах: здароўе ў месцах несвабоды; дыскрымінацыя ЛГБТ; дыскрымінацыя прадстаўнікоў народнасці рома; ціск на незалежныя прафсаюзы; ЛТП.

Анаіс Марын таксама расказала аб нядаўна падтыхтаваным ёй дакладзе аб непаўнагадовых, асуджаных па “наркатычным” артыкуле 328, які быў падтыхтаваны разам з рабочай групай па адвольных затрыманнях і іншымі спецыяльнымі працэдурамі ААН.

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці