БДІПЧ АБСЕ шкадуе аб адсутнасці запрашэння назіраць за выбарамі ў Беларусі

22 February 2024, 6:57 PM
БДІПЧ АБСЕ шкадуе аб адсутнасці запрашэння назіраць за выбарамі ў Беларусі

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ 21 лютага выступіла з заявай з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У арганізацыі выказаліся і з нагоды рашэння беларускіх уладаў не запрашаць назіральнікаў на будучыя выбары.

Дырэктар БДІПЧ Матэа Мекачы адзначыў, што многія праваабаронцы, актывісты і простыя грамадзяне, якія выказваюць нязгоду, былі асуджаныя, заключаныя ў турму і падвергліся пераследам. Праваабарончая праца можа ўключаць у сябе крытыку ўрада і спрыяе дабрабыту любога грамадства. Сумна бачыць, што гэтая праца цяпер крыміналізаваная ў Беларусі, адзначылі ў БДІПЧ.

"Мы яшчэ раз заклікаем улады Беларусі паважаць правы праваабаронцаў і ўсіх грамадзян, паколькі на карту пастаўлена здароўе і нават жыццё гэтых грамадзян ды іх сем'яў".

БДІПЧ заяўляе пра "сур'ёзную занепакоенасць" арыштамі людзей за ўдзел у пратэстах або за дзеянні ў сацсетках і заклікае вызваліць усіх несправядліва затрыманых.

Акрамя таго, арганізацыя выказала шкадаванне аб рашэнні беларускіх уладаў не накіроўваць запрашэнне назіраць за выбарамі, тым самым "пазбавіўшы грамадзян ды інстытуты краіны магчымасці атрымаць бесстароннюю, празрыстую і ўсебаковую ацэнку з боку міжнароднага органа".

"Хоць Бюро не можа назіраць за выбарамі, БДІПЧ працягвае ўважліва сачыць за падзеямі ў Беларусі і іх наступствамі для дэмакратыі і правоў чалавека ва ўсіх галінах, ахоплівае яго мандатам".

Арыгінальная публікацыя на сайце кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 January 2026, 2:12 PM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 January 2026, 2:05 PM
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці