«Цюльпан правоў чалавека»: «Вясна» ўвайшла ў топ-3 намінантаў прэміі

29 November 2022, 1:43 PM
«Цюльпан правоў чалавека»: «Вясна» ўвайшла ў топ-3 намінантаў прэміі

У барацьбе за штогадовую праваабарончую прэмію Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў "Цюльпан правоў чалавека 2022" засталося тры кандыдаты, паведамляецца на сайце МЗС. Пра гэта піша сайт "Вясны".

Шорт-ліст прэміі "Цюльпан правоў чалавека 2022" з дзесяці кандыдатаў быў апублікаваны 21 кастрычніка. З іх незалежнае журы выбрала трох лепшых, улічваючы, сярод іншага, які ўплыў іх праца аказвае на грамадства і іх адвагу ў барацьбе за правы чалавека, нягледзячы на пагрозы і нападкі. У тройку прэтэндэнтаў на прэмію цяпер ўваходзяць Праваабарончы цэнтр "Вясна", Ленг Оуч і Thai Lawyers for Human Rights.

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" быў заснаваны ў 1996 годзе падчас масавых акцый пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі. Цяпер "Вясна" займаецца маніторынгам сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і прасоўваннем дэмакратыі і правоў чалавека. Праваабаронцы "Вясны" таксама змагаюцца за індывідуальныя правы, у прыватнасці правы палітычных зняволеных. З 2003 года арганізацыя пазбаўленая магчымасці працаваць у Беларусі легальна.

Ленг Оуч

Ленг Оуч ужо 22 гады змагаецца за правы чалавека і экалагічныя правы ў Камбоджы. Расследуючы злоўжыванні і выкрываючы карупцыю, ён адстойвае правы груп людзей, чые інтарэсы ўшчамляюцца кампаніямі або ўрадам. Да такіх групаў адносяцца ў тым ліку мясцовыя супольнасці, якія губляюць свае зямлі ў выніку маштабнай высечкі лясоў.

Thai Lawyers for Human Rights

Thai Lawyers for Human Rights ("Тайскія адвакаты за правы чалавека") — гэта арганізацыя, якую ў 2014 годзе праз два дні пасля ваеннага перавароту ў Тайландзе стварыла група юрыстаў-праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў. Адвакаты аказваюць бязвыплатную юрыдычную дапамогу людзям, якія пацярпелі ад самавольства або былі прыцягнутыя да суду за ажыццяўленне сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў. Арганізацыя таксама працуе над павышэннем дасведчанасці тайскага народа ў цесным супрацоўніцтве з іншымі праваабарончымі арганізацыямі і ААН.

Пераможцу абвесціць міністр замежных спраў Вопке Хукстра 8 снежня ў межах Тыдня правоў чалавека.


“Цюльпан правоў чалавека” — штогадовая прэмія ўраду Нідэрландаў, якая ганаруе праваабаронцаў за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года.

Пераможца атрымлівае прыз у памеры 100 000 еўра і бронзавую скульптуру ў форме цюльпана. Урад Нідэрландаў спадзяецца, што прыз дазволіць пераможцу:

  • атрымаць міжнародную вядомасць і прызнанне;

  • далей развіваць і пашыраць маштабы сваёй працы ў галіне правоў чалавека, дазваляючы ахапіць большую колькасць людзей у як мага большай колькасці месцаў;

  • натхняць іншых.

Артыкул з сайту "Вясны"

See more news

Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
18 July 2024, 10:17 AM
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
18 July 2024, 10:03 AM
Двое новых «хросных» са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Беат Флах (партыя "Грунліберале", Швейцарыя) і Майкл Тонгі ("Зялёныя", Швейцарыя) сталі "хроснымі" Арцёма Караткевіча і Руслана Завадзіча.
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
16 July 2024, 8:21 AM
Белорусский Хельсинкский Комитет опубликовал анализ динамики Национального индекса прав человека за 5 лет
Национальный индекс прав человека создает группа экспертов гражданского общества при общей координации Белорусского Хельсинкского Комитета.
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
16 July 2024, 7:54 AM
Заявление проекта «Право на Защиту» в связи с признанием сайта экстремистскими материалами
«Если государство настроилось исключительно на репрессии, то говорить о праве на защиту — уже экстремизм».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці