Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме

18 August 2025, 12:08 PM
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме

Група экспертаў ААН заклікала ўлады Беларусі неадкладна правесці эфектыўныя расследаванні з нагоды паведамленняў аб жорсткім абыходжанні са зняволенымі, асуджанымі паводле абвінавачванняў, звязаных з тэрарызмам і экстрэмізмам.

На беларускую мову зварот пераклала "Вясна":

У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам – асуджанымі да доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме.

"Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна пачаць дбайнае і бесстаронняе расследаванне паведамленняў аб жорсткім абыходжанні з гэтымі зняволенымі і прыняць усе магчымыя меры для абароны іх здароўя і асабістай недатыкальнасці, у тым ліку разгледзець магчымасць памілавання або замены іх пакарання на меры, не звязаныя з пазбаўленнем волі", — заявілі эксперты.

Паводле атрыманых паведамленняў, адміністрацыя пенітэнцыярных устаноў адмаўляе гэтым людзям у належнай медыцынскай дапамозе і абыходзіцца з імі негуманна, падвяргаючы іх рызыцы сур'ёзнага і патэнцыйна незваротнага пагаршэння здароўя.

Эксперты паведамілі, што скаргі на жорсткае абыходжанне з двума з гэтых зняволеных ужо даводзіліся да ведама ўрада, і з жалем адзначылі, што ў гэтым напрамку да гэтага часу не было прадпрынята ніякіх дзеянняў.

Яны таксама выказалі занепакоенасць тым, што пазбаўленне волі адной са зняволеных можа быць звязана з яе публікацыямі па сацыяльна-палітычных пытаннях у краіне ў парушэнні яе права на свабоду выказвання меркавання.

"Беларуская прававая база па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам па-ранейшаму выклікае сур'ёзную заклапочанасць, — заявілі эксперты. — Мы працягваем атрымліваць паведамленні аб тым, як людзей асуджаюць па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме і ўключаюць у афіцыйныя адкрытыя спісы тэрарыстаў і экстрэмістаў у адплату за ажыццяўленне імі грамадзянскіх і палітычных правоў. Робіцца гэта без належных судовых разглядаў і эфектыўных сродкаў прававой абароны для абскарджання дадзеных рашэнняў".

Эксперты адзначылі, што Працоўная група па адвольных затрыманнях вынесла некалькі заключэнняў аб неправамерным ужыванні антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў Беларусі. Яны зноў заклікалі беларускія ўлады прывесці прававую базу і практыку правапрымянення ў галіне барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам у адпаведнасць са сваімі абавязацельствамі па міжнародным праве ў галіне правоў чалавека.


Спецыяльныя дакладчыкі / незалежныя эксперты / рабочыя групы — гэта незалежныя эксперты па правах чалавека, прызначаныя Саветам па правах чалавека ААН. Разам гэтыя эксперты называюцца адмысловымі працэдурамі Савета па правах чалавека. Эксперты спецыяльных працэдур працуюць на добраахвотнай аснове; яны не з'яўляюцца супрацоўнікамі ААН і не атрымліваюць заробак за сваю працу. Хоць офіс ААН па правах чалавека выступае ў якасці сакратарыята спецыяльных працэдур, эксперты выступаюць у сваёй асабістай якасці і не залежаць ні ад якога ўрада ці арганізацыі, уключаючы УВКПЧ і ААН. Любыя прадстаўленыя погляды ці меркаванні належаць выключна аўтару (ам) і не абавязкова адлюстроўваюць пункт гледжання ААН або УВКПЧ.

Эксперты, якія падрыхтавалі зварот:

Нільс Муйжніекс, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі; Бэн Сол, Спецыяльны дакладчык па абароне правоў чалавека ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам; Эліс Джыл Эдвардс, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання; Маргарэт Сатэртуэйт, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў; Лора Нірынкіндзі (Старшыня), Клаўдыя Флорэс (Намеснік Старшыні), Дораці Эстрада-Танк, Івана Крсціч і Хайна Лу, Працоўная група па пытанні аб дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын і дзяўчынак; Ганна Юдкіўска (Старшыня-дакладчык), Мэцью Гілет (намеснік Старшыні па камунікацыях), Мір'ям Эстрада-Касцільа (Намеснік старшыні па наступных мерах), Мумба Маліла і Этан Хі-Сок Шын, працоўная група па адвольных затрыманнях.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці