Эксперты ААН: «Беларусь павінна вызваліць усіх затрыманых па палітычных прычынах і абараніць іх правы»

02 June 2023, 8:09 AM
Эксперты ААН: «Беларусь павінна вызваліць усіх затрыманых па палітычных прычынах і абараніць іх правы»

Жэнева, 30 траўня 2023 г.

Эксперты ААН па правах чалавека (Анаіс Марын, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў сферы правоў чалавека ў Беларусі; Фіануала Ні Аалайн, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам; Ірэн Хан, Спецыяльны дакладчык па пытанні заахвочвання і абароны права на свабоду меркаванняў і іх вольнае выказванне; Маргарэт Сатэртвейт, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў; Эліс Джыл Эдвардс, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання; Аўа Бульдэ (старшыня-дакладчык), Габрыэла Цытроні (намеснік старшыні), Гражына Бараноўска, Ана Ларэна Дэльгадыльё Перэс, Працоўная група па гвалтоўных ці недобраахвотных знікненнях; Прыя Гапалан (старшыня-дакладчык), Мэцью Гілет (намеснік старшыні па камунікацыях), Ганна Юдківска (намеснік старшыні па далейшых мерах), Мірыям Эстрада-Кастыльё і Мумба Маліла, Працоўная група па адвольных затрыманнях; Тлаленг Мафакенг, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы дасяжны ўзровень фізічнага і псіхалагічнага здароўя; Клеман Н'ялецосі Вуле, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб праве на свабоды мірных сходаў і асацыяцыі.) заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у краіне, затрыманых і асуджаных паводле сумнеўных абвінавачанняў за здзяйсненне сваіх асноўных правоў на мірныя сходы, на аб'яднанні і вольнае выказванне меркаванняў.

"Практыка ўтрымання пад вартай без сувязі з вонкавым светам сябраў палітычнай апазіцыі і значных дзеячаў, якія былі асуджаны да працяглага турэмнага зняволення за выказванне іншадумства, пашырылася ў 2023 годзе", — адзначылі эксперты.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведаміў, што з моманту шырокамаштабных пратэстаў, якія ахапілі краіну ў 2020 годзе, па палітычна матываваных матывах быў затрыманы 1511 чалавек (палітзняволеных — заўв. "Вясны"). У сярэднім цэнтр таксама фіксаваў 17 адвольных арыштаў і затрыманняў на дзень.

Нягледзячы на тое, што беларускія турмы вядомы сваімі нездавальняючымі ўмовамі ўтрымання, арганізацыі грамадзянскай супольнасці працягваюць дакументаваць сістэматычнае дыскрымінацыйнае змяшчэнне асобаў, затрыманых і асуджаных паводле палітычных матываў, у яшчэ больш суровыя ўмовы ў параўнанні з умовамі ўтрымання агульнага турэмнага насельніцтва.

"Гэта адвольная практыка, відаць, мае сістэматычны характар", — заявілі эксперты.

Паведамляецца, што суровыя ўмовы ўтрымання пад вартай негатыўна паўплывалі на фізічнае і псіхалагічнае здароўе затрыманых, уключаючы Сяргея Ціханоўскага, Марыю Калеснікаву, Віктара Бабарыку і Максіма Знака, чыі справы эксперты задакументавалі. Паводле паведамленняў, якія паступаюць, яны пазбаўлены доступу да своечасовага і якаснага медычнага абследавання і лячэнне, да належнага юрыдычнага прадстаўніцтва, а таксама пазбаўлены магчымасці звязацца са сваімі сваякамі.

"Утрыманне пад вартай без сувязі з вонкавым светам, якое стварае рызыку іх гвалтоўнага знікнення, сведчыць пра стратэгіі пакарання палітычных апанентаў і хавання доказаў жорсткага абыходжання і катаванняў, якія яны зазнавалі з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і турэмнай адміністрацыі", — зрабілі выснову эксперты.

Эксперты выказалі шкадаванне наконт адсутнасці незалежных, непрадузятых і руплівых расследаванняў гэтых абвінавачанняў у жорсткім абыходжанні і іншых парушэннях, а таксама адсутнасці эфектыўных сродкаў прававой абароны, дадзеных зняволеным і іх сваякам.

"Беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій павінен быць спынены. Міжнародная супольнасць павінна патрабаваць ад Беларусі выканання яе міжнародных абавязкаў па правах чалавека ў сферы вызначэнне ісціны, забеспячэння справядлівасці і кампенсацыі шкоды", — падкрэслілі эксперты.

Арыгінальная навіна на сайце ААН (на ангельскай мове).

Пераклад на беларускую мову: "Вясна"

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 September 2025, 9:23 AM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 August 2025, 1:17 PM
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 August 2025, 12:08 PM
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 August 2025, 11:16 AM
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці