Эксперты ААН даследуюць адвольнае затрыманне журналіста Рамана Пратасевіча

30 July 2021, 2:39 PM
Эксперты ААН даследуюць адвольнае затрыманне журналіста Рамана Пратасевіча

Раман Пратасевіч у 2019 годзе. Фота: spring96.org

На мінулым тыдні сем праваабарончых арганізацый падалі заяву ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях аб разглядзе сітуацыі з беларускім журналістам Раманам Пратасевічам. Ён быў адвольна затрыманы і ўтрымліваецца ў бесчалавечных умовах з 23 мая 2021 года. Паколькі дасягнуць справядлівасці і прыцягнення вінаватых у парушэнні правоў чалавека адказнасці ў справе журналіста немагчыма на нацыянальным узроўні, арганізацыі звяртаюцца да сістэмы правоў чалавека ААН з запытам да экспертнага органа аб прызнанні затрымання адвольным.

Затрыманне Рамана Пратасевіча дэманструе шырокамаштабнасць рэпрэсій, якія ажыццяўляюцца рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да іншадумцаў. Незалежны журналіст Раман Пратасевіча быў адвольна затрыманы 23 траўня 2021 года, калі самалёт кампаніі Ryanair, які выконваў рэйс FR4978 з Афін у Вільню, на якім знаходзіўся Раман, быў прымушаны адысці ад маршруту і прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце “Менск". Пасля захопу рэйса беларускімі ўладамі Раман Пратасевіч быў дастаўлены з трапа самалёта ў КДБ, затрыманы «інкамунікада» (у поўнай ізаляцыі) па сфабрыкаваных абвінавачваннях у сувязі з яго журналісцкай дзейнасцю.

Па словах бацькоў Пратасевіча, да Рамана ўжываўся фізічны гвалт і/або псіхалагічны ціск і Раман быў прымушаны да дачы прызнальных паказанняў у беларускіх дзяржаўных медыя. Яго доступ да незалежнай і канфідэнцыйнай прававой і медыцынскай дапамогі быў абмежаваны да такой ступені, у якой ён з'яўляецца неэфектыўным. 25 чэрвеня 2021 года беларускія ўлады абвясцілі, што Пратасевіч і ягоная партнёрка Сафія Сапега, якая была затрыманая разам з ім, былі пераведзеныя пад “хатні арышт". Аднак такая фармулёўка некарэктная - Раман Пратасевіч утрымліваецца ў невядомым месцы, пазбаўлены свабоды перамяшчэння, яго камунікацыя са знешнім светам абмежаваная і кантралюецца супрацоўнікамі КДБ, і ён не мае доступу да эфектыўных спосабаў прававой абароны для аспрэчвання свайго затрымання і абвінавачвання. Так званы "хатні арышт" працягвае заставацца адвольным затрыманнем. Раман Пратасевіч абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні сацыяльнай варожасці. Да яго арышту беларускія ўлады ўнеслі яго ў "спіс тэрарыстаў" і патрабавалі яго экстрадыцыі.

Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях – гэта спецыяльная працэдура ў рамках Савета ААН па правах чалавека, мандат якой уключае ў сябе расследаванне выпадкаў адвольнага або парушаючага стандарты правоў чалавека пазбаўлення волі. Працэдура падачы індывідуальных скаргаў і камунікацый дазваляе правесці незалежную ацэнку асобных сітуацый – што асабліва неабходна ў справе Рамана Пратасевіча.

У сваёй агульнай заяве сем арганізацый сцвярджаюць, што Раман Пратасевіч – ахвяра рэпрэсіўнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі супраць крытыкаў і апанентаў рэжыму, а таксама тое, што арышт Пратасевіча быў "пакараннем" з боку беларускіх уладаў за ажыццяўленне Раманам правамернай журналісцкай дзейнасці. Арганізацыі сцвярджаюць, што працягваецца затрыманне Рамана ўяўляе сабой адвольнае пазбаўленне волі паводле катэгорыях I, II, III і V крытэрыяў, устаноўленых Працоўнай групай ААН па адвольных затрыманнях.

ПАДАЛІ ЗАЯВУ. ШТО ДАЛЕЙ?

Пасля атрымання скаргі Рабочая група ў 60-дзённы тэрмін запытае каментары беларускага ўрада аб меркаваных парушэннях правоў Рамана Пратасевіча. Далей Рабочая група падрыхтуе аўтарытэтную ацэнку рэпрэсіям рэжыму супраць незалежнай журналістыкі.

Наступныя арганізацыі падалі сумесную заяву ў працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях:

  • Global Diligence;

  • Helsinki Foundation for Human Rights;

  • Reporters without Borders;

  • World Organisation against Torture (OMCT);

  • Article 19;

  • Norwegian Helsinki Committee і International Partnership for Human Rights (IPHR).

Арыгінал артыкула на сайце "Вясны"

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці