Эксперты ААН: Прысуд Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму - спроба здушыць крытыку і іншадумства

07 March 2023, 12:38 PM
Эксперты ААН: Прысуд Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму - спроба здушыць крытыку і іншадумства

Пасля таго, як суд у Мінску вынес знішчальны прысуд беларускаму праваабаронцу і Нобэлеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, які атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі, эксперты ААН заклікалі міжнародную супольнасць нястомна дабівацца праўды і справядлівасці для ўсіх ахвяр парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Адпаведная заява была апублікавана на сайце ААН. 

“Сённяшняе рашэнне  — гэта вынік мэтанакіраванага крымінальнага пераследу і інструменталізацыі сістэмы правасуддзя беларускімі ўладамі для падаўлення любога крытычнага аналізу і нязгоды з іх рэпрэсіўнай палітыкай.

Гэтае рашэнне з'яўляецца горкім напамінам аб тым, што ў Беларусі няма незалежнай судовай сістэмы, аднак пошук адказнасці і справядлівасці не павінен спыняцца”, — заявілі эксперты ААН.

Бяляцкі, адзін з лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру 2022 года, быў асуджаны за “кантрабанду ў складзе арганізаванай групы” і “фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Эксперты ААН выказалі сурʼёзную заклапочанасць наконт абгрунтаванасці гэтых абвінавачанняў, на падставе якіх была ўзбуджаная крымінальная справа, і іх адпаведнасці правам на свабоду выказвання меркавання, абʼяднанняў і праваабарончую дзейнасць.

Калегі Бяляцкага па “Вясне” Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Зміцер Салаўёў таксама былі асуджаныя судом Ленінскага раёна г. Мінска да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі (9, 7 і 8 гадоў адпаведна) за іх працу па дакументаванні жорсткіх рэпрэсій у дачыненні да сотняў тысяч пратэстоўцаў, якія аспрэчвалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

Алесь Бяляцкі заснаваў праваабарончы цэнтр “Вясна” ў 1996 годзе, каб змагацца супраць адвольных арыштаў і парушэнняў правоў чалавека беларускімі ўладамі. Першы раз яго пасадзілі ў турму ў 2011 годзе (дзе ён правёў 1052 дні). Другі раз Бяляцкага затрымалі ў ліпені 2021 года пасля правядзення ператрусу ў “Вясне”.

“Неабходна аддаць належнае мужнасці ўсіх праваабаронцаў, якія рызыкуюць асабістай свабодай, і дамагацца справядлівасці для ўсіх ахвяр парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі”, — заявілі эксперты ААН пасля вынясення прысуду.

Той факт, што ў сваім імкненні захаваць уладу любой цаной цяперашні ўрад поўнасцю знішчыў грамадзянскую прастору і падавіў свабоду слова ў Беларусі, выклікае сурʼёзную заклапочанасць экспертаў ААН. Паводле звестак, з 2020 года ў Беларусі каля 1500 чалавек былі пазбаўлены волі па палітычна матываваных абвінавачаннях.

Яны зноў заклікалі да іх неадкладнага вызвалення, забеспячэння доступу да справядлівага судовага разбору і кампенсацыі прычыненай шкоды.

“У той час, калі краіна мае вялікую патрэбу ў грамадзянскай супольнасці, праваабарончая дзейнасць у Беларусі крыміналізаваная”, — заявілі эксперты ААН.

Пад сумеснай заявай падпісаліся: Анаіс Марэн, Спецыяльны дакладчык па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі; Фіануала Ні Аолайн, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам; Мэры Лолар, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў; Ірэн Хан, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне; Маргарэт Сатэртуэйт, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб незалежнасці; Эліс Джыл Эдвардс, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання.

Артыкул з сайту "Вясны"

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 September 2025, 9:23 AM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 August 2025, 1:17 PM
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 August 2025, 12:08 PM
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 August 2025, 11:16 AM
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці