Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў

16 June 2025, 1:16 PM
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў

Група незалежных экспертаў ААН выказала занепакоенасць з нагоды парушэнняў свабоды аб'яднанняў у працоўных адносінах у Беларусі, піша "Вясна". Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.

"Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да сябраў незалежных прафсаюзаў, якія таксама лічацца праваабаронцамі. Краіна павінна неадкладна вызваліць усіх лідараў і сябраў прафсаюзаў, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свайго права на свабоду слова, сходаў і аб'яднанняў, а таксама скасаваць заканадаўства ды іншыя захады, якія перашкаджаюць дзейнасці незалежных прафсаюзаў", – заявілі экспэрты.

Эксперты выказалі занепакоенасць тым, што незалежныя прафсаюзы ліквідаваныя і прылічаныя да "экстрэмісцкіх арганізацый". Іх лідары і сябры спазналі крымінальны пераслед паводле абвінавачванняў, звязаных з экстрэмізмам і пагрозай нацыянальнай бяспецы, пазбавіліся волі або былі вымушаныя пакінуць краіну. Іх маёмасць канфіскаваная, а тыя, хто знаходзіцца ў выгнанні, пераследуюцца ў крымінальным парадку завочна.

"У 21 стагоддзі няма месца рабству і дыскрымінацыі!" Спецдакладчыку ААН прадставілі даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў сферы працы

Парушэнні свабоды аб'яднання прафсаюзаў у Беларусі знаходзяцца пад пільнай увагай МАП з 2004 года – моманту, калі заснаваная Адміністрацыйнай радай МАП Камісія па расследаванні прадставіла высновы аб парушэннях Беларуссю Канвенцыі 1948 года аб свабодзе асацыяцыі і абароне права на арганізацыю (№ 87) і Канвенцыі 1949 года аб праве на арганізацыю і на вядзенне калектыўных перамоваў (№ 98). Эксперты адзначылі, што ў адказ на масавыя рэпрэсіі ў 2020 годзе супраць незалежных прафсаюзаў былі прынятыя дадатковыя захады, уключна з стварэннем Міжнароднай канферэнцыяй працы нагляднага механізму ў адпаведнасці з артыкулам 33 Статута МАП (невыкананне рэкамендацый Камісіі па расследаванні). Гэта другі падобны прэцэдэнт за больш чым стогадовую гісторыю МАП.

Эксперты заклікалі Беларусь узаемадзейнічаць з МАП для выканання рэкамендацый Камісіі па расследаванні і наглядных органаў МАП, у тым ліку тэрмінова прыняць міжнародную гуманітарную місію з незалежнымі лекарамі, якая наведала б усіх зняволеных прафсаюзных актывістаў для ацэнкі стану іх здароўя і аказання медычнай дапамогі ў выпадку неабходнасці; а таксама прыняць трохбаковую місію МАП, якая наведала б незалежных прафсаюзных лідараў, актывістаў і праваабаронцаў, што знаходзяцца ў турмах або іншых месцах пазбаўлення волі.

"У цяперашні час у Беларусі адсутнічае свабода асацыяцый у працоўных адносінах. Працаўнікі не маюць права выбару, калі гаворка ідзе аб уступленні ў прафсаюзы або іх стварэнні. Яны таксама не прадстаўленыя належным чынам у калектыўных дамовах".

Яны нагадалі, што ў дакладзе, прадстаўленым Радзе па правах чалавека ў 2024 годзе, папярэдні Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі паказвала на адсутнасць незалежнасці адзінай нацыянальнай прафсаюзнай арганізацыі, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая застаецца ў краіне.

Эксперты раней звязваліся з урадам з гэтай нагоды, каб выказаць занепакоенасць у сувязі з абмежаваннямі грамадзянскай прасторы і асноўных свабод, уключна з пастаяннай атмасферай страху і ўціскам іншадумства.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Share

See more news

«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
03 August 2025, 4:29 PM
«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
У Хельсінкі праходзіць канферэнцыя "Helsinki+50", на якой выступіла і праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч.
50 гадоў Хельсінкскаму акту: чаму гэта важна для Беларусі і свету
03 August 2025, 4:26 PM
50 гадоў Хельсінкскаму акту: чаму гэта важна для Беларусі і свету
В эти дни проходит конференция Helsinki+50, посвящённая 50-летию подписания Хельсинкского заключительного акта 1975 года.
Альтэрнатыўны даклад БХК аб выкананні Мэты 16: «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты»
03 August 2025, 3:15 PM
Альтэрнатыўны даклад БХК аб выкананні Мэты 16: «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты»
Беларускі Хельсінкскі камітэт падрыхтаваў альтэрнатыўны даклад аб выкананні Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 16 — «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці