Эксперты ААН устрывожаныя шырокім распаўсюджваннем завочных судоў у Беларусі

23 January 2025, 10:02 AM
Эксперты ААН устрывожаныя шырокім распаўсюджваннем завочных судоў у Беларусі

Група незалежных экспертаў па правах чалавека 22 студзеня выступіла з заявай з нагоды распаўсюджвання ў Беларусі завочных судовых працэсаў без выканання асноўных гарантый справядлівага судовага разбору. Яны выказалі асцярогі, што такія суды могуць прыводзіць да доўгіх тэрмінаў турэмнага зняволення, пазбаўлення маёмасці і жылля або нават да смяротнага пакарання. Эксперты ААН звязаліся з беларускімі ўладамі паводле гэтых справаў.

З заявай па Беларусі выступілі эксперты: Нільс Муйжніекс, Спецыяльны дакладчык паводле пытання аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі; сп. Мэцью Гілет (старшыня), сп-я Прыя Гапалан (намесніца старшыні паводле наступных захадаў), сп-я Мірыям Эстрада Касцільа і сп. Мумба Маліла, Працоўная група па адвольных затрыманнях; Ірэн Хан, Спецыяльная дакладчыца па пытаннях аб праве на свабоду меркаванняў ды іх свабодным выяўленні; Мэры Лалор, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы праваабаронцаў; сп. Балакрышнан Раджагопал, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб дастатковым жыллі як кампаненце права на дастатковы жыццёвы ўзровень, а таксама аб праве на недыскрымінацыю ў гэтым кантэксце; сп-я Маргарэт Сатэрвэйт, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў; Бэн Сол, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб заахвочванні ды абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам; Морыс Цідбал-Бінз, Спецыяльны дакладчык па пытанні аб пазасудовых пакараннях смерцю, пакараннях смерцю.

"Мы атрымалі шматлікія паведамленні аб асобах, у дачыненні да якіх вялася завочная вытворчасць у Беларусі, якія даведаліся аб гэтай вытворчасці выпадкова, не дасведчаныя аб вылучаных супраць іх абвінавачваннях і падставах для асуджэння і цалкам пазбаўленыя прававой абароны", заявілі эксперты, адзначыўшы, што некаторыя з гэтых асоб нават рабілі беспаспяховыя спробы прасіць аб удзеле ў судзе на адлегласці, або атрыманні копіі прысудаў.

Эксперты чарговы раз заклікалі Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы:

"Беларускае заканадаўства аб завочнай вытворчасці ігнаруе асноўныя гарантыі справядлівага судовага разбору, прадугледжаныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю".

ААН нагадвае, што па даных грамадзянскай супольнасці, у 2024 годзе рэзка вырасла колькасць завочных крымінальных справаў, узбуджаных у Беларусі ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія жывуць за мяжой. Паводле паведамленняў, такія справы былі распачатыя ў дачыненні да 110 чалавек, тады як у 2023 годзе іх было 18.

Эксперты адзначылі, што маштабная кампанія рэпрэсій, разгорнутая беларускім урадам пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года супраць асоб, звязаных, або тых, якія лічацца звязанымі з палітычнай апазіцыяй, вымусіла многіх беларусаў пакінуць краіну.

"Тым не менш, беларускія ўлады працягваюць прымаць захады ў дачыненні да гэтых людзей нават у выгнанні", заявілі яны, нагадаўшы аб прэзідэнцкім указе 2023 года, паводле якога была спыненая выдача ў консульскіх службах пасведчанняў асобы і праязных дакументаў беларусам, якія пражываюць за мяжой.

Паводле наяўных дадзеных, з моманту ўвядзення ў 2022 годзе завочнай вытворчасці ў Беларусі па гэтай працэдуры было асуджана больш за сто чалавек. Сярод асуджаных прадстаўнікі палітычнай апазіцыі, актывісты грамадзянскай супольнасці і праваабаронцы.

Асобы, якія пераследуюцца завочна, не атрымліваюць апавяшчэнняў аб судовым разглядзе, не маюць права выбіраць абаронцаў ці ўдзельнічаць у судовым працэсе дыстанцыйна, а таксама не могуць атрымліваць копіі матэрыялаў справы, працэсуальных дакументаў або судовых рашэнняў. Гэтыя матэрыялы прадастаўляюцца толькі адвакатам абароны, прызначаным дзяржавай, якія па законе не абавязаны мець зносіны са сваімі кліентамі і звычайна адмаўляюцца гэта рабіць. Судовыя рашэнні не публікуюцца, і толькі кароткая інфармацыя пра прысуд публікуецца на дзяржаўных сайтах, недаступных з-за мяжы.

"Завочныя прысуды непазбежна прыводзяць да парушэнняў розных правоў чалавека, уключна, сярод іншага, з правам не быць адвольна затрыманым, правам на справядлівае судовае разбіральніцтва, правам на свабоду выказвання меркавання, а ў выпадку Беларусі яшчэ і часцяком правам на жыллё і дастатковы ўзровень жыцця", заявілі эксперты.

Прысуды, што выносяцца завочна, уключаюць працяглыя тэрміны турэмнага зняволення і буйныя штрафы. Акрамя таго, як адзначаюць эксперты, заканадаўства дазваляе вынясенне смяротных прысудаў без належнай прававой працэдуры, у тым ліку за правапарушэнні, якія не адпавядаюць парогу найбольш цяжкіх злачынстваў, а таксама пазбаўляць асуджаных па "экстрэмісцкіх" абвінавачваннях беларускага грамадзянства.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Share

See more news

Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 August 2025, 1:17 PM
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 August 2025, 12:08 PM
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 August 2025, 11:16 AM
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.
«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
03 August 2025, 4:29 PM
«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
У Хельсінкі праходзіць канферэнцыя "Helsinki+50", на якой выступіла і праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці