УВАГА! ПРЫЁМ ЗАЯВАК ПА ЎСІХ КАТЭГОРЫЯХ СПЫНЕНЫ
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з партнёрамі праводзіць конкурс міні-грантаў у межах праекта “Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23”.
Конкурсы праводзяцца па чатырох катэгорыях:
Катэгорыя 1:
“Малыя гранты на праекты па стабілізацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці”. Тэрмін реалізацыі да 18 месяцаў.
Рэкамендаваны памер гранта да 15000 Еўра. У асобных выпадках – да 20 000 Еўра.
У межах Катэгорыі 1 будуць падтрыманыя арганізацыі і ініцыятывы, якія знаходзяцца пад ціскам або пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускага палітычнага рэжыму, дзейнасць якіх накіравана на развіццё грамадзянскай супольнасці, прасоўванне правоў чалавека, станаўленне дэмакратычнага грамадства, падтрымку пацярпелых, дапамогу ўразлівым групам і іншую грамадска-карысную дзейнасць. Праекты павінны быць накіраваныя на стабілізацыю працы арганізацый, пры неабходнасці магчыма пакрыццё выдаткаў, звязаных з рэлакацыяй арганізацыі за мяжу Беларусі (альбо Украіны ў сувязі з баявымі дзеяннямі):
падтрымка ў пытаннях рэгістрацыі і легалізацыі дзейнасці арганізацыі ў адпаведнасці з нацыянальным і міжнародным заканадаўствам;
рэлакацыя сябраў арганізацыі, супрацоўнікаў, прадстаўнікоў кіруючых органаў і сталых валанцёраў;
набыццё офіснага абсталявання, у тым ліку наўзамен канфіскаванага;
перазапуск прысутнасці ў сацыяльных сетках і медыя;
правядзенне рэтрытаў для каманд арганізацый;
выплата заробкаў дзеючым супрацоўнікам;
арэнда офіса, і інш.
Катэгорыя 2:
“Малыя гранты на інавацыйную дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці”.
Тэрмін реалізацыі да 18 месяцаў.
Максімальны памер гранта да 14 000 Еўра.
Будуць падтрыманыя праекты, накіраваныя на прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека, вяршэнства права, пераадоленне палітычнага крызісу, падтрымку ўзмоцненага палітычнага дыялогу (г.зн. выпрацоўку палітычных або заканадаўчых рэкамендацый), развіцця і ўмацавання грамадзянскай супольнасці Беларусі ў новых умовах.
Праекты Катэгорыі 2 павінны адпавядаць як мінімум аднаму з наступных крытэрыяў: падтрымка новых мэтавых груп; прадстаўленне новых паслугаў ці прадуктаў; больш эфектыўнае/устойлівае/бяспечнае прадстаўленне падтрымкі.
Катэгорыя 3:
“Малыя гранты на арганізацыйнае развіццё”. Тэрмін реалізацыі да 12 месяцаў.
Максімальны памер гранта да 5 000 Еўра.
Будуць падтрыманыя праекты, накіраваныя на павышэнне арганізацыйнага патэнцыяла арганізацый і ініцыятываў грамадзянскай супольнасці (стратэгічнае планаванне, трэнінгі для супрацоўнікаў і сябраў арганізацыяў і ініцыятываў, падрыхтоўка унутраных палітык арганізацыяў, распрацоўка працоўных працэсаў ды інш.)
Катэгорыя 4:
“Індывідуальныя мінігранты на экспертную працу”.
Тэрмін реалізацыі да 6 месяцаў.
Максімальны памер гранта да 2 500 Еўра.
Будуць падтрыманыя праекты, накіраваныя на правядзенне даследванняў, маніторынгаў і экспертных ацэнак, падрыхтоўку публікацый і альтэрнатыўных справаздач, выступы на даследвацельскіх мерапрыемствах і стажыроўкі.
Заяўкі па гатэгорыі павінны быць накіраваны асабістымі экспертамі ці даследчыкамі, якія належаць (або стала супрацоўнічаюць) да тых ці іншых арганізацыяў грамадзнскай супольнасці з пазначэннем назвы і кантактаў арганізацыі і яе кіраўніцтва.
УВАГА! ПРЫЁМ ЗАЯВАК ПА ЎСІХ КАТЭГОРЫЯХ СПЫНЕНЫ.
Конкурс праводзіцца да таго часу, пакуль не будуць размеркаваныя ўсе сродкі Арганізатара па кожнай катэгорыі. Заяўкі прымаюцца ўвесь час правядзення конкурса (без дэдлайна).
Канчатковая дата ўсіх мерапрыемстваў і падачы творчых і фінансавых справаздач па праектах у межах конкурсаў – 01.10.2023.
Заяўнікамі па ўсіх катэгорыях могуць выступаць арганізацыі (ініцыятывы), якія знаходзяцца як на тэрыторыі Беларусі, так і тыя, хто вымушаны працаваць з-за мяжы альбо ў віртуальным фармаце (калі яны заснаваныя грамадзянамі Беларусі і сваю дзейнасць рэалізуюць у інтрэсах беларускага грамадства).
Кожная арганізацыя можа падаваць заяўкі па усіх чатырох катэгорыях.
У межах кожнай катэгорыі арганізацыя можа падаць толькі адну заяўку ў якасці асноўнага заяўніка, пры гэтым абмежаванняў па колькасці праектаў, у якіх арганізацыя можа быць партнёрам, няма.
Прыярытэтнымі з'яўляюцца праекты:
накіраваныя на развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі і пераадольванне палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага крызісаў;
накіраваныя на падтрымку грамадзян Беларусі і Украіны ў сувязі з вайной ва Украіне.
накіраваныя на атрыманне доўгатэрміновых пазітыўных вынікаў ці ўносяць станоўчыя змены ў агульную сітуацыю;
у якіх ужываецца падыход, заснаваны на правах чалавека і ўстойлівага развіцця;
у якіх прапанаваная праектная дзейнасць адпавядае мэтам гэтага конкурсу і адпавядае крытэрыям SMART.
Не будуць падтрыманыя заяўкі, якія:
накіраваныя на гвалтоўныя дзеянні або заклікі да іх;
выкарыстоўваюць дыскрымінацыйны падыход;
заяўкі ад арганізацый, прадстаўнікі якіх удзельнічалі ў выбарчых камісіях падчас выбараў 2020 і рэферэндума 2022 у Беларусі.
Заяўкі і пытанні па правядзенні конкурсаў прымаюцца:
Па катэгорыі 1 і катэгорыі 3 - на адрас скрыні BDPC.padtrymka@protonmail.com.
Па катэгорыі 2 і катэгорыі 4 – на адрас Crt_projects@protonmail.com.
Вельмі пажадана, каб заяўкі адпраўляліся таксама са скрыняў, створаных у сістэме Proton.
У тэме ліста абавязкова пазначыць "Х_катэгорыя У", дзе “Х” – скарочаная назва арганізацыі, а “У” - нумар катэгорыі, па якой падаецца заяўка.