Еўрапейская федэдацыя журналістаў: «Як мы можам святкаваць, калі 124 журналісты сустрэнуць Новы год у турме?»

04 January 2023, 8:53 AM
Еўрапейская федэдацыя журналістаў: «Як мы можам святкаваць, калі 124 журналісты сустрэнуць Новы год у турме?»

Праваабарончая арганізацыя "Еўрапейская федэрацыя журналістаў" падсумоўвае вынікі году:

"Час напярэдадні Новага года – заўсёды складаны для журналісцкіх арганізацый і іх еўрапейскай федэрацыі EFJ. Як мы можам святкаваць, калі мы ведаем, што ў 2022 годзе ў Еўропе, збольшага ва Украіне, было забіта 13 журналістаў? Як мы можам святкаваць, ведаючы, што 124 журналісты ў Еўропе прабавяць навагоднюю ноч у турме? Еўрапейская федэрацыя журналістаў мае толькі адно жаданне на наступны год: каб гэтыя 124 калегі былі вызваленыя. Няхай у 2023 годзе ніводны журналіст не будзе забіты або зняволены проста за тое, што выконваў сваю працу.

У гэты асаблівы дзень ЕФЖ узгадвае 13 журналістаў, забітых ва Украіне і Турцыі ў 2022 годзе, і журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Турцыі (52), Беларусі (33), Расіі (19), Украіне (13), Азербайджане (4), Грузіі (1), Польшчы (1) і Вялікабрытаніі (1).

ЕФЖ і яе сяброўскія арганізацыі яшчэ раз заклікаюць урады краін прыняць неабходныя меры для забеспячэння свабоды прэсы ў Еўропе і бяспекі журналістаў. Існуюць прававыя стандарты і перадавая практыка. Але вельмі нямногія дзяржавы ўжываюць іх на практыцы.

У прыватнасці, мы заклікаем дзяржавы-сябры Рады Еўропы неадкладна выканаць Рэкамендацыю Камітэта міністраў 2016/4 аб абароне журналістыкі і аб бяспецы журналістаў. Прыняцце нацыянальных планаў, звязаных з гэтай Рэкамендацыяй, з'яўляецца прыярытэтнай задачай.

Мы таксама заклікаем урады краін-сябраў Еўрапейскага саюза і выдаўцоў СМІ гэтых краін не перашкаджаць прыняццю Еўрапейскага закона аб свабодзе СМІ. Было б злачынна блакаваць гэты тэкст. Наадварот, яго палажэнні аб барацьбе з канцэнтрацыяй СМІ, празрыстасці ўласнасці СМІ і незалежнасці грамадскіх рэгулятараў павінны быць узмоцнены.

Праз гэта ЕФЖ і яе ўкраінскія філіялы вельмі занепакоеныя прыняццем новага ўкраінскага Закона аб СМІ. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер падпісаў законапраект, які пашырае паўнамоцтвы ўрада па рэгуляванні СМІ.

EFJ мяркуе, што прыняты закон па-ранейшаму супярэчыць еўрапейскім стандартам свабоды прэсы, бо незалежнасць дзяржаўнага рэгулятара СМІ, сябры якога прызначаюцца прэзідэнтам і парламентам, не можа быць гарантаваная. Генеральны сакратар EFJ Рыкарда Гуцьерэс заявіў у газеце «Нью-Ёрк Таймс» 30 снежня, што «Украіна прадэманструе сваю еўрапейскую прыхільнасць, прасоўваючы свабодныя і незалежныя СМІ, а не ўстанаўліваючы дзяржаўны кантроль над інфармацыяй».

Арыгінал артыкулу на сайце Еўрапейскай федэрэцыі журналістаў (на ангельскай мове)

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
13 September 2025, 7:12 PM
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
08 September 2025, 4:53 PM
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці.
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
06 September 2025, 10:58 AM
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда ў закрытым рэжыме кіраўніцы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і адвакату Максіму Знаку агучылі прысуд: 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
02 September 2025, 10:56 AM
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці