Еўрапейская федэрацыя журналістаў: «Дыктатар вельмі памыляецца, калі думае, што гэты суд пакладзе канец дзейнасці БАЖ»

03 September 2021, 3:24 PM
Еўрапейская федэрацыя журналістаў: «Дыктатар вельмі памыляецца, калі думае, што гэты суд пакладзе канец дзейнасці БАЖ»

«Гэта пародыя на правасуддзе» - Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) і Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ) пракаментавалі ліквідацыю БАЖ.

«Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў, адзіную незалежную прадстаўнічую арганізацыю журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі, абаронцаў свабоды слова. Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) і Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ) рашуча асуджаюць гэтую пародыю на правасуддзе.

У Мінску ў Вярхоўным судзе Беларусі адбылося пасяджэнне аб роспуску БАЖ, філіяла EFJ і IFJ у Беларусі. Больш за 25 гадоў ГА «БАЖ» і яе сябры, больш за 1300 супрацоўнікаў СМІ, спрыялі свабодзе выказвання меркаванняў і незалежнай журналістыцы ў Беларусі дзеля рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў.

БАЖ уваходзіць у лік дзясяткаў арганізацый, якія трапілі пад ліквідацыю. Сярод іх – арганізацыі па ахове культуры, навакольнага асяроддзя і спадчыны, Беларускі ПЭН-цэнтр, Офіс па правах інвалідаў, Нацыянальная моладзевая рада, Беларускі прэс-клуб, арганізацыі, якія займаюцца гендэрнымі правамі і групы, якія падтрымліваюць пажылых людзей.

«Пасля арганізацыі фальшывых выбараў, каб утрымацца ва ўладзе, беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка прыступае да поўнай ліквідацыі ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі», заявіў прэзідэнт EFJ Могенс Бліхер Б'ерэгард. «Гэтая беспрэцэдэнтная чыстка павінна мабілізаваць міждзяржаўныя арганізацыі. Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз, Савет Еўропы, АБСЕ і ААН рашуча адрэагаваць. Вінаватыя ў рэпрэсіях павінны быць жорстка пакараны».

«Дыктатар вельмі памыляецца, думаючы, што гэты суд пакладзе канец дзейнасці БАЖ», - дадаў генеральны сакратар EFJ Рыкарда Гуцьерэс. «Мы будзем дапамагаць нашаму беларускаму філіялу падтрымліваць іх існаванне і дзейнасць. БАЖ ніколі не скарыцца. БАЖ як ніколі застаецца для нас адзінай прадстаўнічай арганізацыяй журналістаў у Беларусі. ГА «БАЖ» будзе працягваць падтрымку журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. Ужо запланаваны ініцыятывы па мабілізацыі кіраўніцтва БАЖ і яго членаў».

Арыгінал артыкула на сайце EFJ

Пераклад на беларускую мову – БДПЧ

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці