Еўрапейская федэрацыя журналістаў прыняла рэзалюцыю ў знак салідарнасці з БАЖ

20 October 2021, 9:00 AM
Еўрапейская федэрацыя журналістаў прыняла рэзалюцыю ў знак салідарнасці з БАЖ

Credit: EFJ

У кастрычніку ў Заграбе, Харватыя, прайшла штогадовая сустрэча Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ), на якой адзінагалосна была прынятая рэзалюцыя з нагоды ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), філіяла EFJ.

Прыняўшы гэтую рэзалюцыю, журналісцкія арганізацыі з усёй Еўропы выказалі салідарнасць са сваімі калегамі ў Беларусі. EFJ будзе і далей дапамагаць БАЖ існаваць і дзейнічаць.


Рэзалюцыя
аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ)

Штогадовая сустрэча Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ), якая праходзіць у Загрэбе, Харватыя, 8-9 кастрычніка 2021 года,

адзначаючы, што 27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Беларусі распусціў Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ),

адзначаючы, што гэтая ліквідацыя найбуйнейшага незалежнага журналісцкага аб'яднання краіны з'яўляецца вынікам няспыннай атакі на свабоду прэсы і свабоду асацыяцый у Беларусі і пазбаўляе журналістаў апошняй незалежнай установы, у якую можна было звярнуцца па падтрымку;

адзначаючы, што дэманстрацыя Лукашэнкам гатоўнасці ўжываць радыкальныя меры і ліквідацыя іншых няўрадавых арганізацый вымагаюць міжнароднай рэакцыі;

Штогадовая нарада EFJ просіць Кіруючы камітэт:

· заклікаць Еўрапейскую камісію і Еўрапейскі парламент увесці санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі, каб БАЖ працягнуў сваю дзейнасць;

· дапамагчы БАЖу і яго сябрам у іх працы пасля пастановы Вярхоўнага суда Беларусі аб ліквідацыі;

· заахвочваць сябраў EFJ прапаноўваць выязныя стыпендыі журналістам з Беларусі, запрашаючы іх у свае краіны.

Арыгінал артыкула (на англійскай мове) на сайце Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці