Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) патрабуе вызвалення Ірыны Слаўнікавай

06 August 2022, 3:02 PM
Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) патрабуе вызвалення Ірыны Слаўнікавай

 Крыніца: Белсат

Пра гэта гаворыцца ў заяве EBU

«Журналістаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу арыштоўваюць і саджаюць у турму ў Беларусі за тое, што яны проста выконваюць сваю працу. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення журналісткі Ірыны Слаўнікавай і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», – заяўляе EBU.

Польскае радыё паведамляе, што прэзідэнт Польшчы ўзняў пытанне палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай на ўзроўні Еўрасаюза

Дарадца прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды заявіў, што справа Слаўнікавай патрабуе ўмяшання ўсяго Еўрасаюзу і нагадаў, што прэзідэнт Польшчы ўздымае беларускія пытанні на форуме ЭЗ. Ён падкрэсліў, што асуджэнне журналісткі непрымальнае. Ён дадаў, што такія прысуды сведчаць аб узмацненні рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі.

«Гэта сталы працэс, які патрабуе дзеянняў усяго ЕС. Спадар прэзідэнт падтрымлівае старанні МЗС і таксама ўздымае дадзенае пытанне на ўзроўні Еўрасаюза. На жаль рэжым абвастрае напружанне сваімі дзеяннямі, такія крокі абсалютна непрымальныя».

Журналістцы прысудзілі 5 гадоў калоніі.

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці