«Еўропе патрэбная дэмакратычная Беларусь». Нямецкі дэпутат выступіў з прамовай у Бундэстагу ў падтрымку Беларусі і беларусаў

27 January 2023, 9:22 AM
«Еўропе патрэбная дэмакратычная Беларусь». Нямецкі дэпутат выступіў з прамовай у Бундэстагу ў падтрымку Беларусі і беларусаў

Дэпутат нямецкага Бундэстага Робін Вагенер, які з'яўляецца сімвалічным хросным Ігара і Дар'і Лосікаў, выступіў з прамовай у Бундэстагу.

Ён распавёў гісторыю Паўлінкі, чатырохгадовай дачкі Ігара і Дар'і Лосікаў, асуджаных да 15 і 2 гадоў калоніі адпаведна, а таксама заклікаў у гэты цяжкі час, калі ўвесь свет дапамагае Украіне, не забывацца і пра Беларусь і беларускіх палітвязняў:

«Я вельмі ўдзячны за рашэнне Еўрапейскага Звязу аказаць Украіне такую моцную падтрымку. І давайце таксама падтрымаем беларускі дэмакратычны рух і будзем падтрымліваць яго так доўга, як гэта будзе неабходна. Гэта было і застаецца правільным крокам: выдача гуманітарных візаў тым, каго пераследуе рэжым, падтрымка прымусова выключаных студэнтаў і звольненых навукоўцаў, а таксама незалежных сродкаў інфармацыі.

Лукашэнка і яго паслугачы мусяць пайсці пад суд за свае злачынствы.

З якой бы жорсткай крытыкай рэжыму мы ні выступалі, нам трэба выразна паказаць, што значаць для нас тыя, хто сапраўды стаіць за Беларусь. Гэта смелыя людзі беларускай грамадзянскай супольнасці, гэта тыя, хто, застаючыся ў Беларусі, ва ўмовах вялікай небяспекі, або ў вымушаным выгнанні, вядуць барацьбу за свабоду краіны і за дэмакратыю.

Такой, бел-чырвона-белай Беларусі, патрэбная наша поўная падтрымка. І з гэтай прычыны мы не можам адступіцца, мы і далей мусім патрабаваць вызвалення палітвязняў.

Гэта наш доўг перад Паўлінай. Дзецям патрэбныя бацькі. Еўропе патрэбна дэмакратычная Беларусь. Еўропе патрэбна вольная Украіна. Людзям патрэбна свабода», — сказаў ён пад апладысменты.

Навіну знайшла і пераклала на беларускую мову інфармацыйная служба "Вясны"

Прамова (на нямецкай мове) на Ютубе

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці